У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Ліп 2015

Выстаўка ў Мінску прадставіць 23 работы з залатога фонду сучаснага мастацтва Кітая

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску будуць прадстаўлены 23 работы з залатога фонду сучаснага мастацтва Кітая, якія атрымалі прэміі на 12-й Усекітайскай выстаўцы мастацкіх работ. Як паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, дзе пройдзе экспазіцыя, вернісаж адбудзецца 31 ліпеня.

Гэтыя творы жывапісу і графікі сведчаць аб высокім узроўні майстэрства мастакоў, а таксама дэманструюць асноўныя тэндэнцыі развіцця мастацкай творчасці ў Кітаі за мінулыя пяць гадоў, адзначылі ў Нацыянальнай бібліятэцы.

Мэта выстаўкі, якая будзе працаваць да 10 жніўня, - пашырэнне супрацоўніцтва паміж Беларускай канфедэрацыяй творчых саюзаў і Асацыяцыяй культуры і мастацтва КНР, творчымі саюзамі дзвюх краін, актывізацыя культурнага супрацоўніцтва на міжрэгіянальным узроўні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс