Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Aug 2015

Вышытыя стужкамі карціны ў 3D-фармаце прадставяць на выстаўцы ў Мінску

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка работ майстроў па мастацкім вышыванні шаўковымі стужкамі адкрыецца 12 жніўня ў галерэі Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці. На ёй будуць прадстаўлены аўтарскія работы майстра дэкаратыўна-прыкладной творчасці, мастачкі, аўтара кніг Ірыны Жукавай і яе вучняў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары.

"Усяго будзе выстаўлена больш за 100 экспанатаў. Частку экспазіцыі складаюць карціны ў фармаце 3D, напісаныя акварэллю і вышытыя шаўковымі стужкамі. Акрамя таго, наведвальнікі ўбачаць дызайнерскія рэчы - прадметы інтэр'ера, модныя аксесуары, адзенне, падушкі, цацкі, упрагажэнні", - сказала Ірына Жукава.

У час работы выстаўкі, якая прадоўжыцца да 26 жніўня, адбудуцца майстар-класы. Жадаючыя асвоіць майстэрства мастацкага вышывання шаўковымі стужкамі могуць прыйсці і запісацца да майстра. Удзельнікі майстар-класа паспрабуюць вышыць касачы.

Ірына Жукава - мастак, майстар дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных выставак, вядзе аўтарскую калонку ў часопісе "Ксюша" для аматараў рукадзелля. У мінулым годзе выйшла яе кніга ў суаўтарстве з Наталляй Снытко "Самы поўны самавучыцель па вышыванні".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі