Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Ліп 2017

"Вучоба ў Беларусі" і "Адпачынак у Беларусі" - Лукашэнка прапануе актыўней развіваць сферу паслуг

11 ліпеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь павінна нарошчваць экспарт паслуг. Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па прыярытэтах знешняй палітыкі Беларусі на сучасным этапе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Звяртаюся да кіраўніцтва Мінспорту, Мінпрама, Міністэрства аховы здароўя і загранустаноў. Трэба папулярызаваць не толькі марку "Зроблена ў Беларусі", але і такія брэнды, як "Вучоба ў Беларусі" або "Вучыцца ў Беларусі", "Адпачынак у Беларусі" або "Адпачываць у Беларусі", "Займацца спортам у Беларусі", "Лячыцца ў Беларусі" і іншыя, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Неабходна максімальна выкарыстоўваць магчымасці нашай краіны, прыцягваючы замежных турыстаў. Мы істотна недапрацоўваем у гэтым напрамку".

Прэзідэнт адзначыў, што ў Беларусі ёсць што паказаць турыстам і чым зацікавіць іх. Аднак, на яго думку, у гэтай сферы ёсць да чаго імкнуцца і чаму вучыцца. "Тут трэба працаваць, працаваць і працаваць. Гэтым перш за ўсё губернатарам і мясцовым органам улады трэба займацца", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што Беларусь атрымала права на правядзенне Еўрапейскіх гульняў, чэмпіянату свету па хакеі. "Я ўжо неаднаразова гаварыў: спорт - гэта не толькі дыпламатыя, але і бізнес, дзе круцяцца вялікія грошы. Я ўжо не кажу пра імідж дзяржавы. Не сумняваюся, гэтыя спаборніцтвы ў нас пройдуць на самым высокім узроўні з прыцягненнем максімуму балельшчыкаў", - заявіў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі