У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Стд 2016

"Віцебская сняжынка - 2016" прымае танцораў з 20 краін

21 студзеня, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Рэкордная колькасць краін - 20 - заяўлена на ўдзел у адкрытым абласным турніры па спартыўных бальных танцах "Віцебская сняжынка - 2016", які пройдзе 23-24 студзеня ў канцэртнай зале "Віцебск", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары.

Турнір праводзіцца 31-ы раз. Хоць цяперашнія спаборніцтвы маюць статус адкрытых абласных, а не міжнародных, у гэтым годзе чакаецца ўдзел спартсменаў з 20 краін Еўропы і Азіі. У тым ліку ўпершыню ў Віцебск прыедуць пары з Люксембурга, Босніі і Герцагавіны, Швецыі, Кыргызстана. Яны будуць спаборнічаць у васьмі ўзроставых катэгорыях па еўрапейскай, лацінаамерыканскай і камбінаваных праграмах. Узрост самага маленькага ўдзельніка - 5 гадоў, а партнёр у адной з пар групы сеньёраў 1945 года нараджэння.

"Акрамя высокага ўзроўню выканальніцкага майстэрства гледачоў чакаюць відовішчныя паказальныя выступленні. Перад імі выступяць чэмпіёны свету па лацінаамерыканскім шоу Фёдар Палянскі і Дзіна Ахметгарэева з Расіі. Таксама прыедуць выпускнікі розных гадоў нашага ўзорнага ансамбля спартыўнага бальнага танца "Фэст", які ў гэтым годзе адзначае 30-гадовы юбілей. Яны паспрабуюць усе разам зрабіць экспромтам паказальны нумар. Выступяць і дзеючыя танцоры калектыву", - дадалі арганізатары.

Эксклюзіўным будзе і акампанемент на турніры. Упершыню музычнае суправаджэнне ператворыцца ў Dj-батл: на музычным рынгу пазмагаюцца дыджэі Avera (Швецыя) і Maksy (Эстонія).

Заснавальнікамі "Віцебскай сняжынкі" з'яўляюцца ўпраўленне спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама і Цэнтр культуры "Віцебск". Арганізатарамі выступаюць клуб спартыўнага бальнага танца "Фэст" і грамадскае аб'яднанне "Віцебская абласная федэрацыя спартыўнага танца".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс