Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Sep 2018

Віцэ-прэм'еры краін СНД азнаёміліся з беларускім павільёнам на ВДНГ у Маскве

14 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Віцэ-прэм'еры краін СНД, якія прыбылі ў Маскву для ўдзелу ў пасяджэнні Эканамічнага савета Садружнасці, сёння азнаёміліся з павільёнам Рэспублікі Беларусь на ВДНГ у Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Тлумачэнні сваім калегам у час агляду рабіў віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Петрышэнка, а таксама Генадзь Раманенка - дырэктар кампаніі, якая кіруе павільёнам. Віцэ-прэм'еры агледзелі адрэстаўрыраваны будынак павільёна, разгорнутую ў ім штодзённую беларускую выстаўку-кірмаш. На ёй прадстаўлены адзенне, абутак, касметыка, сувеніры, прадукты. Генадзь Раманенка расказаў, якія выстаўкі прайшлі ў павільёне за апошні час.

У канцы 2016 года была завершана кардынальная рэканструкцыя павільёна, якая доўжылася амаль дзесяць гадоў. Цяпер масквічы і госці сталіцы Расіі могуць убачыць яго такім, якім ён задумваўся ў пачатку 1950-х гадоў.

У час рэстаўрацыі спецыялісты не толькі вярнулі першапачатковы выгляд будынку, але і аднавілі яго гістарычныя інтэр'еры. У прыватнасці, быў адрэстаўрыраваны фасад са скульптурай "Маці - Беларусь" аўтарства вядомага беларускага скульптара Андрэя Бембеля. Па заказе і за кошт беларускага боку на франтоне павільёна ўстаноўлены пяць дакладных копій гістарычнай скульптурнай кампазіцыі "Працаўнікі Беларусі". Яна складаецца з двухмятровых скульптур "Даярка", "Аграном", "Калгасніца", "Паляўнічы", "Механізатар".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі