Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Стд 2024

Віртуальная выстава "Салют над Нявой" з'явілася на сайце Музея гісторыі ВАВ

Віртуальная выстава

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 24 студзеня на афіцыйным сайце Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны стала даступна для прагляду віртуальная выстава "Салют над Нявой", прымеркаваная да 80-годдзя поўнага вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады, паведамілі БЕЛТА ў музеі.

"Салют над Нявой" паказвае храналогію падзей з пачатку абароны Ленінграда ў ліпені 1941 года да святочнага салюту ў гонар поўнага зняцця блакады 27 студзеня 1944 года. У экспазіцыю ўвайшлі больш за сто пераведзеных у лічбавы фармат матэрыялаў з фондаў Музея Перамогі, якія занатавалі сцэны з жыцця блакаднага горада.

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны - партнёр Музея Перамогі ў рамках Міжнароднага праекта "Тэрыторыя Перамогі", які аб'ядноўвае 250 музеяў і ваенна-гістарычных цэнтраў Расіі і замежных краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі