Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Жнв 2016

Возера Нарач увайшло ў топ-3 самых папулярных курортаў СНД у расіян

Возера Нарач увайшло ў топ-3 самых папулярных курортаў СНД у расіян31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Возера Нарач увайшло ў тройку самых папулярных летам 2016 года сярод расіян курортных напрамкаў СНД. Рэйтынг складзены паводле інфармацыі сэрвісу пошуку атэляў RoomGuru.ru, паведамляе БЕЛТА.

Сэрвіс пошуку атэляў RoomGuru.ru падвёў вынікі курортнага адпачынку расіян у краінах СНД. Рэйтынг складзены паводле даных пошуку і броні гасцініц і апартаментаў з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2016 года. У топ-5 самых папулярных у турыстаў курортаў краін СНД увайшлі Ісык-Куль (Кыргызстан), Баравое (Казахстан), Нарач (Беларусь), Лянкарань (Каспійскае мора, Азербайджан) і Севан (Арменія).

Паводле інфармацыі сэрвісу, колькасць летніх падарожжаў расіян у краіны СНД вырасла на 10 працэнтаў у параўнанні з мінулым летам, а на пражыванне турысты трацілі ў сярэднім 3,6 тыс. расійскіх рублёў ($55) у суткі. На возера Нарач прыязджалі летам у сярэднім на 11 дзён, у Баравое - на 7 дзён, на Ісык-Куль - на 10 дзён. Самыя кароткія паездкі рабілі на возера Севан - на 1,5 дня.

У Беларусь прыязджалі адпачываць у асноўным турысты з Цэнтральнай Расіі і Паўночнага Захаду Расіі.

Акрамя таго, Мінск узначаліў спіс самых папулярных гарадоў СНД для летніх падарожжаў. У першую дзясятку акрамя беларускай сталіцы ўвайшлі Алматы, Баку, Астана, Ерэван, Кіеў, Бішкек, Віцебск, Кішынёў і Ташкент. Самым недарагім горадам у турыстаў стаў Бішкек, а самым дарагім - Астана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі