Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Врс 2024

"Вобраз Радзімы любімай": выстава работ юных беларусаў праходзіць у Нацыянальным мастацкім музеі


Фота з архiва

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Нацыянальным мастацкім музеі праходзіць выстава дзіцячых і юнацкіх работ "Вобраз Радзімы любімай" па выніках Рэспубліканскага конкурсу дзіцячых і юнацкіх работ, арганізаванага Міністэрствам культуры. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ўстанову.

Выстава прымеркавана да святкавання Дня народнага адзінства і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адлюстроўвае тэму патрыятызму ў творчасці юных мастакоў, дэманструе работы пераможцаў і асобных удзельнікаў конкурсу.

У конкурсе прымалі ўдзел мастакі розных узростаў з усіх куткоў краіны, вучні дзіцячых мастацкіх школ і каледжаў мастацтваў з Мінскай, Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей.

У работах юных майстроў вобраз Беларусі знайшоў увасабленне ў разнастайных жанрах і тэхніках, усе творы напоўнены любоўю і захапленнем.

Выстава будзе экспанавацца па 29 верасня ў галоўным корпусе музея.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі