Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Jul 2021

ВНУ пачынаюць прыём дакументаў ад абітурыентаў

ВНУ пачынаюць прыём дакументаў ад абітурыентаў
Фота з архiва

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі сёння стартуе прыёмная кампанія ва ўстановах вышэйшай адукацыі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч.

"З сённяшняга дня абітурыенты могуць падаваць дакументы ва ўстановы вышэйшай адукацыі на бюджэтную і платную формы навучання. Пры гэтым неабходна адзначыць, што прыём дакументаў на бюджэт будзе ажыццяўляцца па 26 ліпеня, на платную форму - па 9 жніўня. Разам з тым абітурыентам, якія падаюць дакументы на платную форму і якіх чакае здача ўнутраных уступных іспытаў, дакументы неабходна падаць таксама па 26 ліпеня", - расказаў Сяргей Каспяровіч.

Паводле яго слоў, унутраныя ўступныя іспыты пройдуць з 27 ліпеня па 4 жніўня. Залічэнне на бюджэт завершыцца 5 жніўня, на платную форму навучання - 11 жніўня.

"Яшчэ хацелася б звярнуць увагу на пэўныя змены ў арганізацыйных момантах. У прыватнасці, прадугледжана, што інфармаванне абітурыентаў аб ходзе прыёму дакументаў у апошні дзень прыёму як на бюджэтную, так і на платную формы будзе завяршацца не ў 15.00, а ў 17.00. Для іншых дзён традыцыйна крок захоўваецца - кожныя 3 гадзіны - 12.00, 15.00 і 18.00. Акрамя таго, змяняецца дыяпазон, у якім падаецца інфармацыя. Калі так можна сказаць, раней крок быў 10 балаў, калі відаць колькі чалавек падалі заяву менавіта з такімі баламі. Цяпер гэты крок будзе 5 балаў. Гэта значыць, у прынцыпе такая інфармацыйная адкрытасць стане яшчэ вышэйшай для абітурыентаў", - адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення.

Сяргей Каспяровіч нагадаў, што агульны план прыёму ў 50 устаноў вышэйшай адукацыі (42 дзяржаўныя і 8 прыватных) у гэтым годзе складае каля 54,9 тыс. чалавек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі