Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Кст 2021

Вікторыя Сафонава выйграла міжнародны турнір па фігурным катанні ў Мінску

Вікторыя Сафонава выйграла міжнародны турнір па фігурным катанні ў Мінску

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская фігурыстка Вікторыя Сафонава выйграла золата міжнароднага турніру Ice star-2021, які праходзіць у Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Канчатковы рэзультат пераможцы па выніках кароткай і адвольнай праграм - 198,08 бала. Другое месца заняла расіянка Настасся Гулякова - 183,06 бала. Бронза на рахунку ўкраінкі Настассі Шабатовай - 167,69 бала.

У мужчынскім адзіночным разрадзе Канстанцін Мілюкоў, які выступае за каманду Беларусі, заняў другое месца з рэзультатам 241,24 бала. Золата ў расійскага спартсмена. Яшчэ адзін беларускі фігурыст Аляксандр Лебедзеў замкнуў тройку прызёраў - 167,01 бала.

У спаборніцтвах спартыўных пар перамаглі Кацярына Юрава і Дзмітрый Бушланаў (157,37 бала). Другое месца занялі іх суайчыннікі Багдана Лукашэвіч і Аляксандр Сцяпанаў (149,93 бала).

Дзясяты, юбілейны турнір Ice star-2021, які праходзіць у сталічным спарткомплексе "Чыжоўка-Арэна" завершыцца 17 кастрычніка спаборніцтвамі ў танцах на лёдзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі