Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Жнв 2021

Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Манрэалі

Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Манрэалі
Вікторыя Азаранка. Фота з архіва

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка паспяхова стартавала на турніры катэгорыі WTA-1000 у канадскім Манрэалі з прызавым фондам $2,5 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. 

Мінулай ноччу ў паядынку 1/16 фіналу Вікторыя Азаранка (15-ы нумар сусветнага рэйтынгу) перамагла ў двух сэтах румынскую тэнісістку Сарану Кырсцю (40) - 6:2, 6:2. Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 15 мінут. Гэтыя саперніцы сустракаліся ў пачатку ліпеня на Уімблдонскім турніры і тады румынка выйграла ў трохсэтавым паядынку - 7:6 (7:5), 3:6, 6:4.

Трэцця ракетка свету беларуска Арына Сабаленка пачне манрэальскі турнір з другога раўнда. Яе саперніцай будзе амерыканка Слоан Стывенс (62). У парным разрадзе Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс стартуюць з матчу 1/8 фіналу.

Спаборніцтвы ў Манрэалі завершацца 15 жніўня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі