Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Sep 2020

Вікторыя Азаранка трэці раз прабілася ў фінал адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе

Вікторыя Азаранка трэці раз прабілася ў фінал адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка экс-першая ракетка планеты Вікторыя Азаранка (27-ы нумар сусветнага рэйтынгу) прабілася ў фінал адзіночнага разраду адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе ў Нью-Ёрку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.  

Мінулай ноччу Вікторыя Азаранка перамагла сваю даўнюю саперніцу амерыканку Серэну Уільямс (8) - 1:6, 6:3, 6:3. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 53 мінуты. Гэта пятая перамога беларускі ў 23-х вочных супрацьстаяннях з праслаўленай амерыканкай. Серэна Уільямс двойчы запар перамагала Вікторыю Азаранка ў фіналах US Open - у 2012 і 2013 гадах. Цяпер у актыве Вікторыі 21 тытул у адзіночным разрадзе турніраў пад эгідай WTA, у тым ліку два на спаборніцтвах серыі "Вялікага шлема" - адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі (2012, 2013). 

У вырашальным паядынку гэтага турніру Вікторыя Азаранка сустрэнецца з японскай тэнісісткай Наомі Осака (9), якая ў другім паўфінале перамагла амерыканку Джэніфер Брэдзі (41) - 7:6 (7:1), 3:6, 6:3. 

На гэтым турніры Вікторыя Азаранка па чарзе перамагла аўстрыйку Барбару Хаас (139) - 6:1, 6:2, беларуску Арыну Сабаленка (11) - 6:1, 6:3, польскую тэнісістку Ігу Швёнтак (53) - 6:4, 6:2, чэшку Караліну Мухаву (26) - 6:1, 6:4 і бельгійку Элізэ Мертэнс (18) - 6:1, 6:0.

Адкрыты чэмпіянат ЗША, агульны прызавы фонд якога ў гэтым годзе складае $53,4 млн, фінішуе 13 верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі