У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Сак 2018

Вікторыя Азаранка стала паўфіналісткай турніру ў Маямі

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Вікторыя Азаранка атрымала чацвёртую перамогу на турніры ў амерыканскім Маямі і выйшла ў паўфінал, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Мінулай ноччу Вікторыя, якая займае пакуль 186-е месца ў рэйтынгу WTA, абыграла ў 1/4 фіналу шостую ракетку свету чэшку Караліну Плішкаву - 7:5, 6:3. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 37 мінут.

Да гэтага Вікторыя Азаранка перамагла амерыканак Кэтрын Беліс і Мэдзісан Кіз, а таксама латвійскую тэнісістку Настассю Севастову.

У паядынку за выхад у фінал Азаранка згуляе з амерыканкай Слоан Стывенс, якая знаходзіцца на 12-м радку сусветнага рэйтынгу.

У мінулыя гады Вікторыя Азаранка тройчы станавілася пераможцай турніру ў Маямі (2009, 2011, 2016).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску