Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Чэр 2019

Вікторыя Азаранка правяла ў Мінску майстар-клас для юных тэнісістаў

Вікторыя Азаранка правяла ў Мінску майстар-клас для юных тэнісістаў

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка правяла сёння на кортах Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе ў Мінску майстар-клас для юных ігракоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адна з вядучых спартсменак Беларусі прызналася, што засумавала без такіх мерапрыемстваў. Больш за 50 юных выхаванцаў тэнісных школ Мінска загадзя сабраліся на цэнтральным адкрытым корце спартцэнтра і чакалі прыезду алімпійскай чэмпіёнкі. Вікторыя Азаранка з'явілася на кортах ужо гатовай да трэніроўкі. У дапамогу адна з вядучых тэнісітак паклікала свайго асабістага трэніра Віма Фісета. Занятак доўжыўся крыху больш за паўгадзіны, юнакі і дзяўчаты паспрабавалі згуляць супраць Вікторыі ў пары і паасобку, атрымалі каштоўныя парады па паляпшэнні ўдараў па мячы.

"Мне вельмі хочацца, каб гэты майста-клас прынёс карысць юным ігракам. Сёння ўбачылі шмат таленавітых юнакоў і дзяўчат, здольных вырасці ў прафесіяналаў, але для гэтага трэба шмат працаваць", - адзначыла Вікторыя Азаранка.

Па выніках занятку былі вызначаны лепшыя ігракі, але ніхто з удзельнікаў майстар-класа не застаўся без падарунка ад арганізатараў, а таксама без аўтографа знакамітай тэнісісткі.

Вікторыя Азаранка - алімпійская чэмпіёнка Лондана, двухразовая пераможца Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі