Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Врс 2021

Вікторыя Азаранка прайшла ў трэці раўнд US Open

Вікторыя Азаранка прайшла ў трэці раўнд US Open

 2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Вікторыя Азаранка (19-ы нумар сусветнага рэйтынгу) атрымала другую перамогу на старце адкрытага чэмпіянату ЗША ў тэнісе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

1 верасня ў паядынку 1/32 фіналу экс-першая ракетка планеты абыграла ў дзвюх партыях італьянскую тэнісістку Ясмін Пааліні (99) - 6:3, 7:6 (7:1). Сустрэча прадаўжалася 1 гадз 45 мін. У трэцім раўндзе беларуска сустрэнецца з іспанкай Гарбінье Мугурусай (10). У першым матчы US Open Вікторыя Азаранка ўпэўнена перамагла ў дзвюх партыях чэшку Тэрэзу Марцінцову (60) - 6:4, 6:0.

У 1/64 фіналу мужчынскага турніру беларус Ілья Івашка (53) абыграў амерыканца Тэніса Сандгрэна (91) - 7:6 (7:3), 6:3, 6:4. Наступным сапернікам Івашкі будзе канадскі тэнісіст Вашэк Поспішыл (58).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі