У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Стд 2016

Вікторыя Азаранка перамагла ў першым крузе тэніснага турніру ў Брысбене

4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка пераможна стартавала на турніры катэгорыі "Прэм'ер" у аўстралійскім Брысбене (прызавы фонд - $850 тыс.), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў першым паядынку новага сезона Азаранка, якая займае 22-е месца ў сусветным рэйтынгу, сустракалася з расійскай тэнісісткай Аленай Весніной (115-е месца ў рэйтынгу ВТА) і перамагла ў двух сэтах - 6:2, 6:0. Дэбютны адрэзак матчу Вікторыя правяла няўдачна - спачатку расіянка ўзяла сваю падачу, а потым змагла выйграць ачко на падачы беларускі. Два прайграныя геймы відавочна распалілі Вікторыю Азаранка, пасля гэтага яна зайграла на поўную моц. Беларуская тэнісістка на адным дыханні выйграла 12 геймаў запар і ў выдатным стылі дабілася поспеху. Гэта ўжо сёмая перамога Вікторыі Азаранка над Аленай Весніной у іх сямі вочных паядынках. Пасля матчу Азаранка адзначыла, што вельмі рада пачаць сезон з такой перамогі, і гэта надасць новыя сілы для наступных дасягненняў пасля няўдачнага мінулага сезона.

Наступнай саперніцай лепшай беларускай тэнісісткі будзе другая ракетка планеты румынка Сімона Халеп, пасеяная ў Брысбене пад першым нумарам. Гэта будзе іх чацвёртая сустрэча на прафесійных турнірах - у 2012 годзе два разы запар перамагла Вікторыя Азаранка на турнірах у катарскім горадзе Доха і аўстрыйскім Лінцы, а ў мінулым годзе Сімона Халеп выйграла сустрэчу ў Нью-Ёрку на адкрытым чэмпіянаце ЗША. Пераможца маючай адбыцца гульні паміж Азаранка і Халеп згуляе ў трэцім раўндзе з трыумфатарам матчу паміж італьянкай Рабертай Вінчы (15) і славацкай тэнісісткай Дамінікай Цыбулкавай (38).

Турнір у Брысбене завершыцца 10 студзеня, пасля чаго вядучыя тэнісісты прадоўжаць падрыхтоўку да першага ў сезоне турніру серыі "Вялікага шлема" - адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, які пройдзе ў Мельбурне з 18 па 31 студзеня. Вікторыя Азаранка выйгравала Australian Open два разы запар - у 2012 і 2013 гадах. У мінулым годзе перамогу атрымала лепшая тэнісістка свету амерыканка Серэна Уільямс, а ў 2014 годзе па-за канкурэнцыяй была кітайская тэнісістка На Лі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску