Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Жнв 2015

"Вязаны бульвар" з'явіцца ў Мінску да Дня горада

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Вязаны бульвар" з'явіцца ў Мінску да Дня горада. Як паведамілі БЕЛТА ў Цэнтры сучасных мастацтваў, які рыхтуе яркую акцыю да свята горада разам з творчым клубам Zabombi.by, 13 верасня мінчанам і гасцям сталіцы абавязкова трэба зазірнуць у сквер на бульвары Мулявіна.

Майстры ўпрыгожаць вязанымі палотнамі больш за дзесяць аб'ектаў, а галоўным арт-аб'ектам стане клён у цэнтры сквера, які па праву можна будзе назваць цуда-дрэвам.

Арганізатары акцыі прапануюць усім, хто ўмее вязаць і хоча стаць чалавекам, якія мяняе Мінск да лепшага, далучыцца да акцыі. Валанцёрам неабходна вязаць квадраты памерамі 11х13 см у любой тэхніцы, любымі ніткамі. Гэта будуць "цаглінкі" для асноўнага дрэва. Патрэбны таксама вязаныя прадметы памерам з далонь: шкарпэткі, рукавічкі, кветкі, цацкі і любыя іншыя вырабы. Узоры можна перадаць арганізатарам акцыі да 8 верасня.

Тых, хто гатовы на большае і будзе рады ўпрыгожыць уласнымі рукамі які-небудзь з гарадскіх аб'ектаў, арганізатары праекта ахвотна прыцягнуць да стварэння вялікіх палотнаў. Жадаючым трэба звязацца з каардынатарамі акцыі ад творчага клуба Zabombi.by.

Ярнбомбінг (вязанне графіці) - від вулічнага мастацтва, якое заключаецца ў абвязванні элементаў гарадскога асяроддзя, каб упрыгожыць аб'ект або прыцягнуць да яго ўвагу. Гэты від мастацтва з'явіўся ў ЗША ў 2005 годзе, пазней атрымаў распаўсюджванне і ў Еўропе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі