У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Снж 2015

Вясельны сярэбраны кубак Агінскіх папоўніў фонды Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі

29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вясельны сярэбраны кубак, які мае непасрэднае дачыненне да аднаго з самых вядомых родаў Беларусі - роду Агінскіх, папоўніў фонды Нацыянальнага гістырычнага музея. Прэзентацыя ўнікальнага прадмета адбылася 29 снежня ў музеі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сярэбраны кубак - цікавы ўзор сувенірнай прадукцыі, створанай у другой палавіне 19 стагоддзя. Ён выкананы на высокім прафесійным і мастацкім узроўні ў Германіі ў 1870-х гадах з серабра 13 лотавай пробы, што адпавядае сучаснай пробе 812,5. На ім выгравіраваны выявы гербаў "Брама" (належаў роду Агінскіх) і "Гржымала" (належаў роду Патуліцкіх). Надпіс на польскай мове сведчыць аб важнай падзеі ў гісторыі Агінскіх і Патуліцкіх - кубак падораны Багдану Іерамеевічу Агінскаму, унуку Міхала Клеафаса Агінскага, у гонар яго шлюбу з графіняй Габрыэлай Марыяй Патуліцкай.

Вясельны сярэбраны кубак Агінскіх папоўніў фонды Нацыянальнага гістарычнага музея БеларусіМіністр культуры Барыс Святлоў падзякаваў генеральнаму партнёру Нацыянальнага гістарычнага музея - кампаніі JTI (Japan Tobacco International) у Беларусі - за традыцыйную фінансавую падтрымку сферы культуры. Кіраўнік ведамства нагадаў, што 2016 год аб'яўлены ў Беларусі Годам культуры, і выказаў упэўненасць, што ён будзе напоўнены самымі разнапланавымі, цікавымі мерапрыемствамі і падзеямі.

У сваю чаргу дырэктар ЗТАА "Джапан Табака Інтэрнэшнл ЭсЭндДзі" Генадзь Бруснікаў адзначыў, што набыццё экспаната - яшчэ адзін крок па захаванні і прымнажэнні гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, На яго думку, сярэбраны кубак стане дастойным папаўненнем музейнай калекцыі.

Вясельны сярэбраны кубак Агінскіх папоўніў фонды Нацыянальнага гістарычнага музея БеларусіУ 2013 годзе Генеральная канферэнцыя ЮНЕСКА прыняла рашэнне ўнесці ў Каляндар памятных дат на 2014-2015 гады 250-годдзе з дня нараджэння кампазітара, літаратара Міхала Клеафаса Агінскага. У сувязі з гэтым музей арганізаваў шэраг выставак, прыняў удзел у стварэнні экспазіцыі ў маёнтку Агінскага ў Залессі. Прэзентацыя кубка завяршае шэраг мерапрыемстваў, якія праходзілі ў гонар 250-годдзя выдатнага суайчынніка.

Супрацоўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея і кампаніі JTI прадаўжаецца з 2015 года. На працягу гэтага часу пры падтрымцы JTI паспяхова рэалізавана больш як 40 значных праектаў, у тым ліку цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных 200-годдзю Іосіфа Гашкевіча, выстаўкі "Беларусь і яе суседзі", "Вайна 1812 года ў гісторыі Мінска" і многія іншыя. Супрацоўніцтва ажыццяўляецца па такіх напрамках, як выставачная, інфармацыйна-выдавецкая, рэстаўрацыйная, культурна-адукацыйная, дабрачынная дзейнасць, набыццё музейных экспанатаў, умацаванне матэрыяльнай базы музея.Вясельны сярэбраны кубак Агінскіх папоўніў фонды Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску