У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Май 2016

Вянок ад пасольства Беларусі ўскладзены ў Маскве да Магілы Невядомага Салдата

4 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Вянок ад пасольства Беларусі ўскладзены сёння ў Маскве да Магілы Невядомага Салдата каля Крамлёўскай сцяны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Урачыстая цырымонія была прысвечана 71-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У ёй прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка, дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, расійскія парламентарыі, прадстаўнікі інтэграцыйных органаў, беларускай дыяспары і дыпламаты.

Кветкі былі таксама ўскладзены да памятных знакаў "Горад-герой Мінск" і "Брэсцкая крэпасць-герой", устаноўленых на Алеі гарадоў-герояў у Аляксандраўскім садзе. Урачыстая цырымонія завяршылася праходжаннем роты ганаровай варты і ваеннага аркестра.

"Па існуючай традыцыі напярэдадні Дня Перамогі мы аддаём даніну памяці каля Магілы Невядомага Салдата. Менавіта ён адстаяў мір, падарыў нам мірнае неба над галавой", - адзначыў у размове з журналістамі Ігар Петрышэнка. Пасол нагадаў, што перамогу атрымаў савецкі народ вялікай цаной. "Менавіта тут, каля Магілы Невядомага Салдата, разумееш, што нічога больш каштоўнага, чым мір, няма", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс