У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Крс 2016

Вянкі ад імя Прэзідэнта Беларусі ўскладзены ў мемарыяльных комплексах на месцы былых канцлагераў у ФРГ

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вянкі ад імя Прэзідэнта Беларусі ўскладзены ў мемарыяльных комплексах на месцы былых канцлагераў у ФРГ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.

У прэс-службе праінфармавалі, што 16-17 красавіка супрацоўнікі беларускага пасольства прынялі ўдзел у памятных мерапрыемствах з ускладаннем вянкоў з нагоды 71-й гадавіны бітвы на Зеелаўскіх вышынях (горад Зеелаў, федэральная зямля Брандэнбург), вызвалення канцэнтрацыйных лагераў "Равенсбрук", "Заксенхаўзен" (федэральная зямля Брандэнбург), "Бухенвальд" (федэральная зямля Цюрынгія) і "Берген-Бельзен" (федэральная зямля Ніжняя Саксонія).

"Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у ФРГ Сяргей Маліноўскі ўсклаў вянкі ад імя Прэзідэнта Беларусі да помніка загінулым савецкім воінам у горадзе Фюрстэнбергу, памятных дошак у мемарыяльных комплексах "Равенсбрук" і "Заксенхаўзен" і асноўных манументаў памяці ахвяр гэтых канцлагераў", - адзначылі ў знешнепалітычным ведамстве.

Па запрашэнні арганізатараў прадстаўнікі дыпмісіі выступілі на жалобных мітынгах ля помніка савецкім воінам у Фюрстэнбергу і на могілках савецкіх ваеннапалонных Херстэн паблізу мемарыяльнага комплексу "Берген-Бельзен", акцэнтаваўшы ўвагу на ўкладзе беларускага народа ў перамогу над фашызмам. На памятных мерапрыемствах прысутнічалі прадстаўнікі федэральных і зямельных органаў улады ФРГ, палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў, дыпкорпуса, СМІ, арганізацый былых вязняў канцлагераў з Беларусі і іншых краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс