У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Май 2017

Вялікі тэатр Беларусі запрашае на "Балетнае лета" з 11 па 18 чэрвеня

Балет "Шэсць танцаў" у Вялікім тэатры Беларусі

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вялікі тэатр Беларусі запрашае на "Балетнае лета" з 11 па 18 чэрвеня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі.

Адкрые чацвёрты па ліку фестываль "Балетнае лета ў Вялікім" легендарны балет Пятра Чайкоўскага "Лебядзінае возера". Партыі Адэты-Адыліі і Зігфрыда 11 чэрвеня выканаюць салісты балета Нацыянальнай оперы Украіны Настасся Шаўчэнка і Сяргей Крываконь, а 12 чэрвеня - Ніно Самадашвілі з Грузінскага тэатра оперы і балета і Ігар Колб з Марыінскага.

Упершыню на сцэне беларускага Вялікага выступяць артысты з тэатра "Астана Балет". У аўторак, 13 чэрвеня – аднаактовыя балеты Love Fear Loss і Gaia харэографа Рыкарда Амарантэ (выпускнік Англійскай нацыянальнай балетнай школы) і праграма "Астана балет GALA". Балет Love Fear Loss раскажа на мове танца аб жыцці вялікай Эдзіт Піяф пад песні гэтай легендарнай жанчыны. Gaia – пранізлівая гісторыя аб планеце Зямля. Праграма "Астана Балет GALA" - лепшыя нумары з рэпертуару тэатра, створаныя казахскімі і замежнымі харэографамі. На наступны дзень, 14 чэрвеня – балет-фантазія "Кармэн" на музыку Бізэ і Шчадрына і балет "Разнастайнасць танца", дзе мы пачуем і Моцарта, і Масканьі, і Мінкуса, і Маснэ, і Вівальдзі і іншых кампазітараў. "Разнастайнасць танца" - яшчэ адна работа харэографа Рыкарда Амарантэ. Яшчэ адзін вечар аднаактовых балетаў 15 чэрвеня. Гэта філасофскія апавяданні "Туманы часу" і "Павольны агонь".

Зоркі беларускага балета 16 чэрвеня прадставяць Гран-па з балета Людвіга Мінкуса "Пахіта", балет "Санеты" ў пастаноўцы Аляксандры Ціхаміравай, "Шэсць танцаў" Іржы Кіліяна.

Завершыцца "Балетнае лета ў Вялікім" 18 чэрвеня гала-канцэртам зорак сусветнага балета, у якім прымуць удзел артысты з Расіі,Казахстана, Польшчы, Германіі і, вядома, Вялікага тэатра Беларусі.

Білеты на спектаклі паступілі ў продаж.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі