Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Крс 2020

Вялікі тэатр Беларусі ўвайшоў у тройку лепшых оперных тэатраў СНД

Вялікі тэатр Беларусі ўвайшоў у тройку лепшых оперных тэатраў СНД
Фота з архiва

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вялікі тэатр Беларусі ўвайшоў у топ-3 оперных тэатраў СНД, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя партала ТурСтат.

Узначаліў спіс Дзяржаўны акадэмічны Вялікі тэатр Расіі ў Маскве. На другім месцы - Вялікі тэатр Беларусі ў Мінску, на трэцім - Казахскі Дзяржаўны акадэмічны тэатр оперы і балета імя Абая ў Алматы. У першай пяцёрцы таксама Дзяржаўны тэатр оперы і балета "Астана Опера" ў Нур-Султане і Азербайджанскі дзяржаўны акадэмічны тэатр оперы і балета імя М.Ф.Ахундава ў Баку.

Далей размясціліся Армянскі акадэмічны тэатр оперы і балета імя А.Спендыярава ў Ерэване, Дзяржаўны акадэмічны Вялікі тэатр Узбекістана імя Алішэра Наваі ў Ташкенце, Нацыянальны тэатр оперы і балета Рэспублікі Малдова імя Марыі Біешу ў Кішынёве, Кыргызскі нацыянальны ордэна У.І.Леніна акадэмічны тэатр оперы і балета імя Абдыласа Малдыбаева ў Бішкеку, Таджыкскі дзяржаўны акадэмічны тэатр оперы і балета імя Садрыдзіна Айні ў Душанбэ.

Рэйтынг складзены па выніках даследавання папулярнасці тэатраў і прапаноў анлайн-трансляцый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі