Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Лют 2024

Вялікі тэатр Беларусі прыме ўдзел у Міжнародным фестывалі "Дзень Рымскага-Корсакава"

Вялікі тэатр Беларусі прыме ўдзел у Міжнародным фестывалі
Фота арганізатараў

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вялікі тэатр Беларусі прыме ўдзел у Міжнародным фестывалі "Дзень Рымскага-Корсакава", прысвечаным 180-годдзю кампазітара, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

У час фестывалю на сцэне Вялікага тэатра 16 сакавіка будзе прадстаўлена опера "Царская нявеста", 17 сакавіка - балет "Шахеразада". У камернай зале імя Л.П. Александроўскай вечарам 17 сакавіка адбудзецца паказ аднаактовай оперы кампазітара "Моцарт і Сальеры".

Міжнародны фестываль, удзельнікамі якога стануць больш за дваццаць гарадоў, пройдзе з 15 па 18 сакавіка па ініцыятыве Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага музея тэатральнага і музычнага мастацтва. Для рэалізацыі праекта музей аб'яднаў намаганні розных арганізацый - тэатраў, музеяў, філармоній, навучальных устаноў, на пляцоўках якіх пройдуць больш за 100 мерапрыемстваў.

Прэм'ера оперы "Царская нявеста" адбылася ў 2015 годзе. Балет "Шахеразада" ўпершыню быў пастаўлены на сцэне Вялікага тэатра Беларусі народным артыстам Расіі Андрысам Ліепам у 2011 годзе. Паводле слоў харэографа, "Шахеразада" за сто гадоў не змянілася, і сёння гледачы бачаць гэты балет практычна ў першапачатковым выглядзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі