У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Май 2015

Вялікі тэатр Беларусі ўпершыню адзначыць свой дзень нараджэння днём адкрытых дзвярэй

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вялікі тэатр Беларусі ўпершыню адзначыць свой дзень нараджэння днём адкрытых дзвярэй. Аб гэтым БЕЛТА паведаміла вядучы рэдактар службы маркетынгу, інфармацыі і рэкламы Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Вольга Нікалаеўская.

Роўна ў 12.00 25 мая тэатр урачыста расчыніць свае дзверы для гледачоў - паклоннікаў опернага і балетнага мастацтва. У фае гасцей будуць сустракаць экскурсаводы, якія пазнаёмяць іх з гісторыяй тэатра і адкрыюць многія тайны яго творчага жыцця. Удзельнікаў бясплатных экскурсій чакаюць майстар-класы па тэатральным грыме, міні-канцэрт ад салістаў оперы, конкурсы і іншыя сюрпрызы.

У гэты дзень Вялікі тэатр рыхтуецца прыняць больш за пяцьсот гасцей. Даведацца больш пра яго закуліснае жыццё змогуць і прадстаўнікі СМІ, для якіх правядуць спецыяльную экскурсію.

У 2015 годзе найбуйнейшы тэатр Беларусі адзначае свой 82-і дзень нараджэння.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску