Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Жнв 2026

Веткаўскую калекцыю чаканных акладаў на абразы ўпершыню прадставяць у НММ

Веткаўскую калекцыю чаканных акладаў на абразы ўпершыню прадставяць у НММ
Фота vetka-museum.by

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Нацыянальным мастацкім музеі 20 жніўня адкрыецца часовая экспазіцыя "Жар і холад металу. Убранне веткаўскага абраза" са збору Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

На выставе будзе прадстаўлена 125 твораў жывапісу, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, малюнкі і прылады працы майстроў-чакаканшчыкаў. "Веткаўская калекцыя чаканных акладаў на абразы - збор унікальны для Беларусі. Упершыню прадстаўлены шырокаму гледачу творы мясцовых майстроў XVIII - пачатку XX стагоддзя, сабраныя ў рэгіёне і адрэстаўрыраваныя ў Веткаўскім музеі. Майстры ўвасобілі сімволіку арнаментаў. Візантыйскі завіток і вінаград азначае жыццёвую моц прыроды і сімвал райскага цвіцення. Жамчужына ў хрысціянстве - вобраз душы праведніка. У чаканным акладзе ўзнаўляецца вобраз жамчужнай хусты - убруса Багародзіцы", - расказалі арганізатары.

Вялікая частка экспазіцыі была падорана музею сямейнай дынастыяй Свяшчэннікавых. Дачка і ўнучка чаканшчыкаў Арына Радзівонаўна ўспамінала аб тэхналогіі работы дзядоў і бацькі з братамі, сама паліравала аклады. Апошнія пакаленні жылі ў Клімаве Бранскай вобласці. Прапрадзедам Арыны былі перададзены тэхналагічныя рукапісы XVIII-XIX стагоддзяў з апісаннем работ па метале і вырабу фініфці, эмалей.

"Парадаксальныя для сучаснага разумення спосабы мыслення майстроў, арганізацыя імі прасторы, змешчанай у некалькіх міліметрах металічнай пласціны. Яны паўстаюць у архітэктурных пабудовах з адваротнай і сферычнай перспектывай, у "мяккім" пейзажы, які злучае старажытны сімвалізм з непасрэдным адчуваннем натуры, а таксама ў эпічнасці наратыву", - падкрэслілі ў музеі.

Часовая экспазіцыя прадоўжыцца да 25 кастрычніка.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі