Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Ліп 2026

Веласіпедысткі з Беларусі выйгралі пяць узнагарод чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў і моладзі

Веласіпедысткі з Беларусі выйгралі пяць узнагарод чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў і моладзі
Ангеліна Шастак. Фота UEC

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У нямецкім Котбусе завяршыўся чэмпіянат Еўропы па веласпорце на трэку сярод спартсменаў да 18 гадоў і гоншчыкаў да 23 гадоў з удзелам беларусаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Праграму кантынентальнага форуму завяршылі мэдысаны - парныя гонкі на трываласць. Сярод юніёрак да 18 гадоў нашы Арына Стрыга і Васіліна Церахава замкнулі пяцёрку лепшых, у юніёраў Дзяніс Бараноўскі і Ілья Янкоўскі сталі сёмымі. У гэтай жа дысцыпліне сярод дзяўчат да 23 гадоў беларускі Аліна Кароткіна і Ксенія Шынкарэнка паказалі дзявяты рэзультат, у хлопцаў Мікіта Бабовіч і Вячаслаў Шпакоўскі таксама закончылі гонку дзявятымі.

З Котбуса нашы велагоншчыкі павязуць пяць медалёў - тры залатыя, адзін сярэбраны і адзін бронзавы. Двухразовай чэмпіёнкай Еўропы ў заліку-U23 стала Паліна Конрад, якая святкавала поспех у омніуме і гонцы на выбыванне. Перамогу ў гіце на 1 км сярод юніёрак атрымала Ангеліна Шастак, якая таксама ўзяла бронзу ў спрынце. У каманднай гонцы (U23) другімі фінішавалі Конрад, Шынкарэнка, Кароткіна і Адэліна Сакун.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі