У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Стд 2018

Валерый Тадароўскі лічыць магчымым сумесны кінапраект з "Беларусьфільмам"

31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійскі рэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар Валерый Тадароўскі лічыць магчымым сумесны кінапраект з "Беларусьфільмам". Аб гэтым ён паведаміў журналістам у Мінску, дзе наведваў абноўленую студыю, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Рэжысёр застаўся прыемна ўражаны ўбачаным, у мінулыя гады ён здымаў у Мінску свае карціны "Стылягі", "Адліга" і іншыя. Паводле яго слоў, павільёны "Беларусьфільма" вельмі змяніліся, тут камфортная абстаноўка для работы, сучасныя памяшканнні. Але таксама важна атмасфера, важна, каб адрамантаваная студыя ажыла, што адбудзецца з прыходам маладых.

Валерый Тадароўскі падзяліўся, што ёсць некаторыя праекты, магчымасць рэалізацыі якіх абмяркоўвалася 31 студзеня на сустрэчы з міністрам культуры і гендырэктарам студыі. Рэжысёр не выключыў работу над сумесным кінапраектам з "Беларусьфільмам".

Як дадаў генеральны дырэктар кінастудыі Ігар Поршнеў, таксама прапанавана ідэя праекта па арганізацыі курсаў перападрыхтоўкі для маладых кадраў, павышэння кваліфікацыі, дзе вялося б сумеснае выкладанне, арганізоўваліся майстар-класы.

Гаворачы аб планах "Беларусьфільма", Ігар Поршнеў адзначыў, што кінастудыя можа выпускаць 6 карцін у год, для чаго дастаткова задзейнічаць адзін павільён. Усяго ж іх пяць, у інтарэсах студыі іх загрузіць. Так, цяпер тут ідзе падрыхтоўка шоу Ані Лорак, пазней на "Беларусьфільме" будзе працаваць Цімур Бекмамбетаў. Ёсць цікавасць да беларускай пляцоўкі з боку літоўскі калег, якія плануюць прыцягнуць прадстаўнікоў скандынаўскіх краін. Ігар Поршнеў адзначыў, што сёння важны ўдзел у міжнародных праектах, капрадукцыі, над чым студыя будзе працаваць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску