Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Ліп 2021

Вакцынаваныя ад COVID-19 змогуць уязджаць у Беларусь без самаізаляцыі

Вакцынаваныя ад COVID-19 змогуць уязджаць у Беларусь без самаізаляцыі
Фота з архiва

16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вакцынаваныя ад COVID-19 змогуць уязджаць у Беларусь без неабходнасці знаходзіцца ў самаізаляцыі, паведаміла журналістам начальнік аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан, каменціруючы пастанову Саўміна нумар 401 ад 14 ліпеня 2021 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пастановай здымаецца патрабаванне аб знаходжанні ў самаізаляцыі пры ўездзе ў Беларусь людзей, якія маюць сертыфікат аб вакцынацыі. Для іх таксама адмяняецца неабходнасць ПЛР-тэсціравання. "Гэта значыць грамадзянін, які ўязджае ў краіну з краін так званай чырвонай зоны, пры наяўнасці сертыфіката аб вакцынацыі мае права ўехаць без выканання самаізаляцыі і без наяўнасці ПЛР-тэста", - растлумачыла Іна Карабан.

Не трэба будзе знаходзіцца ў самаізаляцыі і замежным грамадзянам, якія едуць у Беларусь на вакцынацыю. "Гэта значыць яны таксама могуць не знаходзіцца ў самаізаляцыі, але ПЛР-тэсціраванне для іх не адменена", - адзначыла начальнік аддзела.

Скарочаны з 10 да 7 дзён тэрмін самаізаляцыі. Гэта датычыцца грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія адносяцца да кантактаў першага ўзроўню з асобамі, якія маюць інфекцыю COVID-19. "Грамадзяне, якія прыехалі ў нашу краіну з краін чырвонай зоны, таксама будуць знаходзіцца ў самаізаляцыі 7 дзён", - дадала Іна Карабан.

Скарэкціраваны пералік асоб, на якіх не распаўсюджваецца дзеянне патрабавання аб часовым прыпыненні перасячэння дзяржграніцы Беларусі на ўезд у краіну ў аўтадарожных пунктах пропуску, пунктах спрошчанага пропуску, пунктах пропуску на чыгуначных вакзалах (станцыях), у рачных партах праз дзяржграніцу замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства.

Адказваючы на пытанне, чаму прынята рашэнне аб змякчэнні некаторых мер, Іна Карабан растлумачыла гэта актыўным вакцынаваннем. "Улічваючы, што насельніцтва практычна ўсяго свету інтэнсіўна вакцынуецца і вакцынаваны не так інтэнсіўна перадае вірус, нават калі ён знаходзіцца ў арганізме чалавека, гэтыя меры цалкам лагічныя, каб даць магчымасць людзям, якія вакцынаваны, падарожнічаць", - сказала яна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі