Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Кст 2020

Вакцына і фільтроўныя матэрыялы - вучоныя НАН праводзяць даследаванні для барацьбы з COVID-19

Вакцына і фільтроўныя матэрыялы - вучоныя НАН праводзяць даследаванні для барацьбы з COVID-19
Фота з архiва

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук расказалі сёння журналістам, якія даследаванні праводзяць беларускія вучоныя для барацьбы з COVID-19, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"COVID-19 - вельмі важная тэма, і мы не маглі застацца ўбаку. Вучоныя падключыліся да барацьбы з гэтым вірусам. У першую чаргу спатрэбіліся сістэмы аховы, фільтроўныя матэрыялы. Адна з нашых распрацовак - тканіна, металізаваная іонамі серабра і медзі. З яе можна вырабіць не толькі маскі, але і халаты для аховы медыкаў. Распрацавана і сістэма ўздзеяння на кроў з дапамогай аптычнага святла, каб змагацца з мікробнымі, бактэрыяльнымі і віруснымі ўздзеяннямі на арганізм. Мы яе апрабавалі на іншых тыпах захворванняў, але лічым, што яна можа быць эфектыўная і супраць COVID-19. Акрамя таго, мы падбіраем шэраг антывірусных прэпаратаў для барацьбы з гэтым вірусам", - сказаў першы намеснік старшыні Прэзідыума НАН Сяргей Чыжык.

Вучоны сакратар Інстытута фізіялогіі НАН Маргарыта Досіна дадала, што ў Беларусі створана група вучоных для распрацоўкі вакцыны ад COVID-19. "Інстытут фізіялогіі сёння з'яўляецца галаўной арганізацыяй. У НАН гэтай праблемай займаюцца таксама Інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі імя. С.М. Вышалескага, Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі, Інстытут генетыкі і цыталогіі. Актыўна падключыліся БДУ і РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. Асноўная задача - стварыць сур'ёзную школу, каб, калі ў будучым давядзецца зноў сутыкнуцца з такой праблемай, у нас былі гатовыя спецыялісты для распрацоўкі вакцын у сціслыя тэрміны", - падкрэсліла яна.

Беларускія вучоныя таксама распрацавалі сістэму падагравання газаў для ачышчэння дыхальных шляхоў ад COVID-19. "Да гэтай сістэмы падключаецца газавы балон, напоўнены кіслародна-геліевай сумессю, якая падаграваецца да 70 градусаў, і з дапамогай маскі падаецца пацыенту, каб ён пэўны час падыхаў ёю. Гелій - унікальны газ, які мае цякучасць, ён пранікае даволі глыбока. Удыхаючы гэты газ, пацыент знішчае каранавірус у сваіх дыхальных шляхах. Гэты метад прафілактыкі будзе карысны ўрачам, якія выходзяць з павышанай зоны рызыкі. Сістэма спатрэбіцца і пацыентам, якія толькі-толькі захварэлі ў лёгкай форме. Пакуль што гэта эксперыментальны ўзор, цяпер праводзім даследаванні для яго аптымізацыі. Думаю, да сярэдзіны наступнага года будуць гатовы і доследныя ўзоры", - адзначыла вучоны сакратар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі