У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
У Новы год – за новымі ўражаннямі: ідэі для зімовых канікулаў у Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Ліп 2016

Усебеларускі фестываль народнага гумару ў Аўцюках запрашае гасцей 8-9 ліпеня

5 ліпеня, Гомель /Юлія Лысенка - БЕЛТА/. У вёсцы Аўцюкі (Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць) 8-9 ліпеня пройдзе 8-ы ўсебеларускі фестываль народнага гумару, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Гомельскага аблвыканкама.

Па традыцыі фестываль пачнецца на раздарожжы паміж Малымі і Вялікімі Аўцюкамі. У сядзібе Каласка і Калінкі - галоўных герояў мясцовага гумару - майстры ўстановяць лаўку прымірэння, намякаючы на тое, што паміж гэтай парачкай не ўсё заўсёды гладка. Аб няпростых адносінах паміж Каласком і Калінкай сведчыць і дэвіз фестывалю "Калі хочаш заўжды вясёлым быць, не лянуйся Калінцы ружы дарыць".

У першы дзень госці фестывалю змогуць прагуляцца па падворках жыхароў Вялікіх і Малых Аўцюкоў, прымуць удзел у канцэртных праграмах. Другі дзень мерапрыемства пройдзе ў горадзе Калінкавічы. На цэнтральнай плошчы са сваімі праграмамі выступяць беларускія каманды гумарыстаў. Відовішчнымі абяцаюць быць конкурс "Міс Аўцюкі" і "Алімпійскія аўцюкоўскія гульні". На суседніх пляцоўках будзе арганізавана выстаўка турыстычных маршрутаў "Добра там, дзе нас няма", экспазіцыя экацэнтра "Аўцюкоўскія жывёлы і расліны", своеасаблівы кірмаш гумару, дзе госці фестывалю змогуць набыць сувеніры і вырабы народных рамёстваў, выстаўка мастакоў-карыкатурыстаў і інш. Свята гумару ўпрыгожаць выступленні ансамбля "Свята" з Мінска і вакальнай групы "Добрыца" (Краснадарскі край, Расія).

Арганізатары нагадваюць, што пропуск на фестываль - праз аўцюкоўскую "мытню", дзе жадаючых трапіць на свята гумару папросяць расказаць арыгінальны жарт і рассмяшыць мясцовых "мытнікаў".

Усебеларускі фестываль гумару праводзіцца ў Аўцюках з 1995 года і за гэты час паставіў назву вёскі пад Калінкавічамі ў адзін рад з такімі прызнанымі цэнтрамі гумару, як Габрава, Адэса, Сарочынцы.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства культуры Беларусі, Гомельскі аблвыканкам і Калінкавіцкі райвыканкам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску