Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Sep 2016

Усе тэнары Вялікага тэатра Беларусі збяруцца на адной сцэне 28 верасня

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе тэнары Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі збяруцца на адной сцэне 28 верасня, паведамілі БЕЛТА ў тэатры.

У Камернай зале для публікі арыі і дуэты будуць выконваць як масцітыя артысты (Сяргей Франкоўскі, Аляксандр Жукаў), так і маладыя тэнары (Аляксей Мікуцель, Віктар Мендзелеў, Аляксандр Гелах, Аляксандр Міхнюк). Канцэрт, які падрыхтавалі заслужаныя артысты Беларусі Георгій Карант і Віктар Скорабагатаў, прысвечаны народнаму артысту Беларусі Валерыю Глушакову - цудоўнаму тэнару, якому ў гэтым годзе споўнілася б 90 гадоў.

На вечары можна будзе пачуць оперныя хіты з твораў Вердзі, Пучыні, Барадзіна, Маснэ, Гуно, Панк'елі, Туранкова. Завершыцца канцэрт неапалітанскай песняй "O sole mio!" ("Маё сонца!").

У тэатры таксама паведамілі, што 22 верасня ў Вялікім тэатры выступіць вядомы славацкі тэнар Міхал Ляхоцкі - ён выканае партыю Герцага Мантуанскага ў оперы Джузэпэ Вердзі "Рыгалета". Тэнар са Славакіі раней выступаў у Венскай дзяржаўнай оперы, Нямецкай оперы ў Берліне, Будапешцкім дзяржаўным оперным тэатры, Браціслаўскай філармоніі, Нацыянальным тэатры ў Бухарэсце. Акрамя таго, Міхал - запрошаная зорка многіх музычных фестываляў у Швецыі і Ірландыі, на Кіпры і ў Аўстрыі, у Кітаі і Японіі. Амаль 10 гадоў спявак супрацоўнічаў з Пражскай дзяржаўнай операй і настолькі палюбіўся чэшскай публіцы, што ў 2008 годзе быў намініраваны на прэстыжную прэмію "Талія", якая ўручаецца лепшым прадстаўнікам чэшскай драмы, оперы, балета і аперэты.

Вядучыя партыі ў оперы Вердзі "Рыгалета" таксама выканаюць народны артыст Беларусі Васіль Кавальчук (граф Мантэронэ), заслужаныя артысты Уладзімір Громаў (Рыгалета), Алег Мельнікаў (Спарафучыле) і Аксана Якушэвіч (Мадалена), лаўрэаты міжнародны конкурсаў Таццяна Гаўрылава (Джыльда) і Наталля Акініна (Джавана). За дырыжорскім пультам - маэстра Віктар Пласкіна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі