У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Снж 2017

Усё грамадства падключаецца да акцыі "Нашы дзеці" - прадстаўнік Мінадукацыі

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усё грамадства падключаецца да дабрачыннай навагодняй акцыі "Нашы дзеці". Аб гэтым сёння журналістам заявіла намеснік начальніка ўпраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Алена Галаўнёва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старт акцыі будзе дадзены 11 снежня. "У яе мерапрыемствы будзе ўключана ўсё грамадства. Мы назіраем тэндэнцыю, калі некаторыя фізічныя асобы, ІП аказваюць дапамогу ў правядзенні навагодніх свят, арганізуюць свае акцыі, робяць ахвяраванні", - расказала Алена Галаўнёва.

Паводле апошніх даных, да правядзення акцыі маюць намер падключыцца 90 міністэрстваў, ведамстваў, грамадскіх аб'яднанняў. Знамянальна, што апошнія некалькі гадоў святы для сваіх равеснікаў і пажылых людзей праводзяць таксама самі дзеці.

Алена Галаўнёва расказала, што мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх малых і вялікіх населеных пунктах краіны. Удзел у ранішніках прымуць кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, арганізацый і прадпрыемстваў.

Галоўная ёлка краіны пройдзе ў Палацы Рэспублікі ў Мінску, сюды запрошаны 2 370 дзяцей з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама з Рыжскай беларускай школы, беларускай гімназіі імя Францыска Скарыны ў Вільнюсе.

Традыцыйная дабрачынная навагодняя акцыя "Нашы дзеці" пройдзе ў Беларусі з 11 снежня 2017 года па 10 студзеня 2018-га. Ва ўсіх рэгіёнах краіны ў гэтыя дні адбудуцца святочныя навагоднія паказы. У акцыі прымуць удзел больш як 15 тыс. дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў, дзяцей, чые бацькі загінулі пры выкананні службовых абавязкаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс