У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Сак 2019

Урочышча Курапаты будзе прыведзена ў парадак - Лукашэнка

Урочышча Курапаты будзе прыведзена ў парадак - Лукашэнка

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урочышча Курапаты будзе прыведзена ў парадак. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Курапаты мы ў парадак прывядзём, будзьце ўпэўнены ў гэтым. Хоча гэтага хтосьці ці не хоча. Там пахаваны нашы людзі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - А сёння варушыць косці людзей і глядзець - немцы застрэлілі, сталіністы ці яшчэ нехта - мне пакуль неяк не хочацца гэтага".

Прэзідэнт сказаў, што даручыў узяцца за Курапаты - устанавіць невялікі помнік загінулым, зрабіць там нешта душэўнае, без вялікіх затрат, каб увекавечыць гэта месца. Аднак кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што пасля гэтага на яго абваліўся шквал негатыву. Ён дадаў, што тэма Курапат выкарыстоўваецца некаторымі ў прапагандысцкіх мэтах. "Так, было. Паглядзіце на іншыя краіны - там таксама не тысячы, а мільёны гінулі. Але трэба вылучыць вось гэты сталінскі перыяд, паказаць, што былі ворагі, - адзначыў ён. - Так, былі і такія. Можа, празмерна. Але гэта не значыць, што пад сталінізм трэба заганяць усё. Там забівалі людзей, дапусцім, пры Сталіне - у 30-я гады. А вы ўпэўнены, што там на гэтым месцы фашысты не расстрэльвалі яўрэяў, беларусаў, палякаў, украінцаў, рускіх? Ну, дык давайце будзем аб'ектыўнымі".

Кіраўнік дзяржавы закрануў і тэму разбітай "лаўкі Клінтана" ў Курапатах. Ён паведаміў, што распарадзіўся неадкладна яе аднавіць і назваў глупствам усе сцвярджэнні, што ўлады маюць да яе пашкоджання хоць якія-небудзь адносіны.

Аляксандр Лукашэнка закрануў і пытанні ацэнкі гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі. Прэзідэнт адзначыў, што датычыцца ролі і значэння БНР, "мы спакойна рухаемся ў напрамку таго, каб разабрацца - як было і што было - без прапаганды".

Ён падкрэсліў, што вялікая роля ў дзяржаве - у адзінстве народа: "У нас сваіх праблем дастаткова. Ніякія непарадкі - ні з Расіі, ні з Захаду, ні далей - ніхто нас не зверне, калі мы тут будзем адзіныя. Калі мы будзем дзейнічаць так, як мы з вамі гэта разумеем, так, як у нас у галовах. А не так - думаем аднолькава, а паводзім сябе па-рознаму".

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на важнасць захавання традыцый, што праяўляецца і ў адносінах да тых ці іншых свят. "Дапусцім, святкаванне 9 Мая. Чаму мы павінны аддаць камусьці гэта свята? Мы, хто аддаў кожнага трэцяга чалавека, і палова насельніцтва была скалечана, - нагадаў Аляксандр Лукашэнка. - Я быў актыўным прыхільнікам таго, каб прапагандаваць, укараняць у свядомасць гэта свята, і праз гэту форму падцягваць моладзь да дзяржаўнасці".

Аляксандр Лукашэнка таксама выказаўся за захаванне Свята працы - 1 Мая. "Але няхай гэта будзе прафесійнае свята, няхай прафсаюзы ім зоймуцца", - дадаў ён.

Кіраўнік дзяржавы прытрымліваецца пазіцыі, што з гісторыі трэба атрымліваць урокі і не пазбаўляць людзей магчымасці шанаваць традыцыі, адзначаць нейкія святы. "Няхай яны святкуюць. Чаму мы павінны ваяваць з гэтымі людзьмі? Мы павінны іх разумець", - лічыць Прэзідэнт.

"Гэтак жа і БНР - не спяшайцеся, богам прашу. За кароткі прамежак часу мы прымем рашэнне на дзяржаўным узроўні, на ўзроўні Прэзідэнта, па БНР. Не спяшайцеся. Марзалюк (старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк. - Заўвага БЕЛТА) з групай яшчэ крыху папрацуе, паглядзяць плюсы, мінусы, як было, чаго не было і што было за кулісамі гэтай БНР. Каб не памыліцца. Каб мы не далі нейкую прычыну для разладу ў нашым грамадстве. А гэта ўжо нашы дзеці будуць пажынаць плады нашых памылак, калі мы памылімся", - падагульніў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс