Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Кст 2022

Унікальныя аперацыі дзецям з недасканалым астэагенезам выканалі ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі

Унікальныя аперацыі дзецям з недасканалым астэагенезам выканалі ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі
Фота з архiва

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У РНПЦ траўматалогіі і артапедыі беларускія і расійскія спецыялісты выканалі ўнікальныя аперацыі дзецям з недасканалым астэагенезам, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

У аперацыях былі задзейнічаны беларускія ўрачы і іх расійскія калегі з Нацыянальнага медыцынскага даследчага цэнтра дзіцячай траўматалогіі і артапедыі імя Турнера (Санкт-Пецярбург).

Паводле слоў дырэктара РНПЦ, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара медыцынскіх навук, прафесара Міхаіла Герасіменкі, праведзеныя аператыўныя ўмяшанні сталі чарговым крокам цэнтра па ўкараненні сучасных высокіх тэхналогій у лячэнне дзяцей з цяжкай артапедычнай паталогіяй. У бліжэйшы час будзе арганізаваны семінар для артапедаў усёй краіны па сучасных падыходах лячэння дзяцей з недасканалым астэагенезам. Акрамя таго, у бліжэйшых планах цэнтра - стварэнне на базе РНПЦ траўматалогіі і артапедыі кластара хірургаў-артапедаў для хірургічнага лячэння дзяцей з недасканалым астэагенезам.

Сумесна з расійскімі калегамі, у прыватнасці, выконвалася астэатамія і астэасінтэз касцей правай галёнкі. Раней дзіця нядрэнна перамяшчалася самастойна, але потым з-за пералому пацыент страціў здольнасць перамяшчацца. Пасля першай траўмы дзіця ламала галёнку яшчэ 11 разоў. Яно мела патрэбу ва ўстаноўцы спецыяльнай металаканструкцыі, якая дае магчымасць спадзявацца, што пацыент будзе самастойна перамяшчацца і вернецца ў школу да сваіх равеснікаў.

Другая аперацыя была выканана 15-гадовай дзяўчынцы. У пацыенткі былі праблемы са сцегнавой косцю, яна перамяшчалася на мыліцах. Асноўная ж мэта хірургічнага ўмяшання - стварыць умовы, каб дзеці самастойна перамяшчаліся, і нават калі адбываюцца пераломы, яны не суправаджаліся сур'ёзнымі зрушэннямі.

Дзецям з гэтым захворваннем у Беларусі аказваецца медыкаментозная дапамога на базе Рэспубліканскага цэнтра дзіцячага астэапарозу ў Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы. Аднак значнай частцы дзяцей неабходна дадаткова хірургічнае лячэнне, якое ўключае карэкцыю дэфармацый і ўмацаванне косці шляхам увядзення ў касцёвамазгавы канал спецыяльнага інтрамедулярнага тэлескапічнага штыфта.

Як растлумачылі ў Міністэрстве аховы здароўя, выкарыстанне тэлескапічных штыфтоў раскрывае шырокія магчымасці дапамогі дзецям. З ростам дзіцяці па меры павелічэння даўжыні трубчастай косці падаўжаюцца штыфты, што дае магчымасць не мяняць ужо ўстаноўлены штыфт на працягу доўгага часу, а дзеці могуць пачаць хадзіць у кароткія тэрміны пасля аперацыі.

У Беларусі больш за 150 дзяцей маюць у анамнезе дыягназ - недасканалы астэагенез. З іх больш за 50 маюць патрэбу ў аператыўным лячэнні з прымяненнем тэлескапічных штыфтоў. Пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя Беларусі была дасягнута дамоўленасць аб правядзенні адукацыйнага майстар-класа на базе РНПЦ траўматалогіі і артапедыі.

Недасканалы астэагенез - рэдкае генетычна абумоўленае захворванне, якое характарызуецца паўторнымі пераломамі касцей, другаснымі дэфармацыямі, якія прыводзяць да цяжкай інвалідызацыі. У аснове недасканалага астэагенезу ляжаць генетычныя парушэнні, якія прыводзяць да недастатковай выпрацоўкі або парушэння структуры калагену I тыпу - асноўнага бялку касцявой тканкі. З-за недастатковасці гэтага бялку шчыльнасць касцей аказваецца рэзка зніжанай, што прыводзіць да частых пераломаў, парушэння росту і паставы, развіцця характэрных дэфармацый касцей і спадарожных праблем, якія ўключаюць дыхальныя, неўралагічныя, сардэчныя, ныркавыя парушэнні, страту слыху і інш.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі