У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Стд 2016

Унікальны святлодыёдны экран пакажа відэавізіткі ўдзельнікаў беларускага адбору "Еўрабачання-2016"

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Унікальны святлодыёдны экран пакажа сёння відэавізіткі ўдзельнікаў беларускага адбору "Еўрабачання-2016", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

У ноч з 22 на 23 студзеня стане вядома, хто прадставіць Беларусь на міжнародным песенным конкурсе "Еўрабачанне" ў Швецыі. Фінальны гала-канцэрт адбудзецца ў студыі Белтэлерадыёкампаніі "600 метраў".

Спецыяльна для гэтага шоу арганізатары мадэрнізавалі студыю і ўстанавілі ўнікальны святлодыёдны экран. "Дзякуючы экрану карцінка стане яшчэ больш яркай, насычанай і, без сумнення, уразіць гледача, - лічаць у прэс-службе. - Новая тэхнічная магутнасць у час гала-канцэрта будзе выкарыстана максімальна, гледачоў чакаюць цікавыя графічныя рашэнні ў нумарах".

У бягучым годзе для кожнага з удзельнікаў адборачнага тура падрыхтаваны відэавізіткі ў еўравізійным фармаце, яны будуць паказаны перад выхадам удзельнікаў на сцэну. Візіткі былі раней прэзентаваны ў эфіры беларускага тэлебачання.

"Паколькі ў гэтым годзе лёс фіналу вырашаюць выключна гледачы, візіткі раскрываюць менавіта парадкавы нумар удзельніка, пад якім ён выступае ў фінале адбору", - адзначылі ў прэс-службе.

Акрамя таго, у сцэнічным нумары кожнага з удзельнікаў будзе свая "фішка". Напрыклад, у час выступлення Аляксея Гроса на сцэне з'явіцца раяль.

Фінальнае шоу пачнецца сёння ў 22.00 і будзе трансліравацца ў прамым эфіры на "Беларусь 1" і "Беларусь 24" і ў рэжыме анлайн на сайтах медыяхолдынга tvr.by і Еўрапейскага вяшчальнага саюза eurovision.tv.

У гэтым годзе ўпершыню афіцыйны прадстаўнік Беларусі на прэстыжным конкурсе вызначыцца па выніках галасавання гледачоў. Свой голас за выканаўцу, які спадабаецца больш за ўсіх, тэлегледачы змогуць аддаць пасля выступлення апошняга ўдзельніка фінальнага тура, калі будзе адкрыта акно для галасавання. Прагаласаваць можна будзе на працягу 30 хвілін, зрабіўшы тэлефонны званок або адправіўшы SMS па нумарах, пазначаных на экране.

Для тэлефоннага галасавання неабходна тэлефанаваць на нумар 8-810-101-05-ХХ (ХХ - нумар выканаўцы). Для SMS-галасавання неабходна адпраўляць SMS-паведамленні на нумар 2883. У тэксце паведамлення неабходна пазначыць нумар - ХХ - выканаўцы, які спадабаўся больш за ўсіх.

Тарыф на паслугу "Званок на "Еўрабачанне" для абанентаў фіксаванай сеткі складзе Br4,8 тыс. з улікам падатку на дабаўленую вартасць. Кошт званка з мабільнага тэлефона (для абанентаў беларускіх мабільных аператараў) - згодна з коштам званка на фіксаваную сетку, устаноўленым мабільным аператарам. Кошт адпраўкі SMS для абанентаў мабільных аператараў - у адпаведнасці з іх тарыфамі.

У фінале выканаўцы выступяць у наступным парадку: 1. Аляксей Грос; 2. Саша Захарык; 3. Валерыя Садоўская; 4. група "Радыёхваля"; 5. THE EM; 6. група NAVI; 7. IVAN; 8. Настасся Малашкевіч; 9. Кірыл Ермакоў; 10. NAPOLI.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс