Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Лют 2017

Унікальны каталог падзейнага турызму распрацаваны ў Беларусі

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Унікальны каталог падзейнага турызму распрацаваны ў Беларусі. Аб гэтым паведаміў сёння старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда на цырымоніі адкрыцця выстаўкі "Прафтур-2017", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў Міхаіл Орда, выстаўка прызначана прадэманстраваць турыстычныя рэсурсы краіны, пашырыць магчымасці адпачынку і аздараўлення членаў працоўных калектываў. Пры гэтым прадстаўлены не толькі экскурсійны турызм, але таксама падзейны, прамысловы, медыцынска-аздараўленчы, спартыўны, навукова-пазнавальны, агра- і экатурызм. "У нашай краіны вельмі багатыя самабытныя традыцыі, кожны год праходзяць мерапрыемствы, пра многія з якіх мы нават не чулі. А сярод іх жа вельмі цікавыя фестывалі, тэматычныя святы, шоу, конкурсы, выстаўкі, аналагаў якім няма ў свеце. Таму "Беларустурыст" распрацаваў унікальны каталог падзейнага турызму Беларусі", - расказаў старшыня ФПБ. Ён перакананы, што ў цэлым турыстычныя прапановы будуць цікавыя як беларускім грамадзянам, так і замежным гасцям.

У сваю чаргу гендырэктар прадпрыемства "Беларустурыст" Людміла Сянькоўская, размаўляючы з журналістамі, звярнула ўвагу, што цяперашняя выстаўка больш маштабная, чым праведзеная год таму, і на ёй прадстаўлены арыгінальныя турыстычныя прадукты. Яна прызналася, што з нецярпеннем чакае 12 лютага, калі госці з 80 краін свету змогуць прыязджаць у Беларусь на пяць дзён без віз. "Мы гатовы да такога новаўвядзення і цудоўна разумеем, што яно значыць для нашай краіны. Улічваючы гэта, у нас распрацаваны маршруты, распісаны праграмы знаходжання. Прычым яны спалучаюць не толькі падарожжы, але і паслугі прафсаюзных здраўніц", - растлумачыла гендырэктар.

Людміла Сянькоўская дадала, што распрацаваныя для замежных турыстаў пяцідзённыя праграмы каштуюць прыкладна 700 еўра, уключаючы наведванне экскурсій, харчаванне, пражыванне.

Экскурсійна-турыстычная выстаўка "Прафтур-2017" прадоўжыцца да 3 лютага. У ёй прымаюць удзел айчынныя і замежныя прафсаюзныя тураператары, у тым ліку з Балгарыі, Грузіі, Латвіі, Літвы, Расіі, Украіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі