Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Врс 2015

Унікальную кнігу мемуараў Агінскага прэзентуюць у Мінску

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Унікальную кнігу мемуараў грамадскага дзеяча, палітыка, дыпламата, мецэната, кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага прэзентуюць у Мінску, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 250-годдзю з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага, адбудзецца ў Мінску 26 верасня на плошчы Свабоды. Тут адкрыюць мемарыяльную дошку. У гэты ж дзень у КЗ "Верхні горад" пройдзе юбілейны канцэрт "Агінскі без межаў". У ім прымуць удзел прамыя нашчадкі кампазітара з польскага горада Познань, народны фальклорны ансамбль "Тутэйшая шляхта", хор "Канкордыя" і іншыя. У час канцэрта таксама адбудзецца прэзентацыя ўпершыню перакладзенай у Беларусі ўнікальнай кнігі мемуараў Агінскага, выпушчанай да яго 250-гадовага юбілею.

Гэты год рашэннем ЮНЕСКА аб'яўлены годам Міхала Клеафаса Агінскага. Мерапрыемствы, прысвечаныя 250-годдзю з дня нараджэння праслаўленага земляка, будуць адзначаць не толькі ў Беларусі, але і іншых краінах свету.

Агінскі, які вядомы як кампазітар, быў перш за ўсё дзяржаўным служачым, які займаў кіруючыя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім, Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, які адыграў значную ролю ў дзяржаўным, грамадска-палітычным жыцці Беларусі, Літвы, Польшчы і Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі