Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Жнв 2017

Украінская "Александрыя" будзе сапернікам футбалістаў БАТЭ ў плэй-оф Лігі Еўропы

ФК "Александрыя"4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты ўкраінскай "Александрыі" будуць сапернікамі барысаўскага БАТЭ ў барацьбе з выхад у групавы раўнд Лігі Еўропы. Такі вынік жараб'ёўкі, праведзенай сёння ў штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першы матч раўнда плэй-оф падапечныя Аляксандра Ермаковіча правядуць 17 жніўня на полі "Барысаў-Арэны", паядынак у адказ пройдзе 24 жніўня ў Александрыі.

Гэты еўракубкавы сезон футбалісты БАТЭ пачалі ў Лізе чэмпіёнаў. У 2-м кваліфікацыйным раўндзе барысаўчане перамаглі ў суме дзвюх сустрэч ерэванскі "Алашкерт" - 1:1 (дома) і 3:1 (у гасцях), а ў 3-м крузе ўступілі пражскай "Славіі" - 0:1 (у гасцях) і 2:1 (дома) і цяпер паспрачаюцца за траплянне ў групу Лігі Еўропы.

Расійскі "Краснадар" з беларускім абаронцам Аляксандрам Марціновічам у складзе сустрэнецца з бялградскім клубам "Црвена Зорка". Ізраільскі "Макабі", за які выступае яшчэ адзін беларускі абаронца Ягор Філіпенка, згуляе з аўстрыйскім "Альтахам", што выбіў з турніру брэсцкае "Дынама". Кіеўскае "Дынама" пад кіраўніцтвам беларускага трэнера Аляксандра Хацкевіча будзе сапернічаць з партугальскім "Марытыму".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі