У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Ліс 2015

Удзельнікамі фестывалю "Тэатральны куфар-2015" стануць студэнцкія калектывы з 12 краін

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзельнікамі XII Міжнароднага фестывалю студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар. БДУ-2015" стануць лепшыя студэнцкія калектывы з 12 краін. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які выступіў арганізатарам фестывалю.

Тэатральныя паказы пройдуць з 30 лістапада па 5 снежня на сцэнічных пляцоўках Мінска. У гэтым годзе ў фестывалі прымуць удзел калектывы з Беларусі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Грузіі, Ірана, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны і Эстоніі.

"Праграма тэатральнага форуму разнастайная і насычаная. Будуць паказаны адаптаваныя да сцэнічнага жанру творы беларускіх пісьменнікаў: Васіля Быкава, Максіма Багдановіча і іншых. На суд гледачоў у якасці мастацкага эксперымента прадставяць таксама пастаноўкі вядомых твораў: "Гамлет" Уільяма Шэкспіра, "Вій" Мікалая Гогаля і "Дэмакратыя" Іосіфа Бродскага. Акрамя конкурсных спектакляў тут пройдуць майстар-класы, адкрыты дыскусійны клуб і эксклюзіўныя праекты мерапрыемства: Кufar-in-Motion і "КуфарДрамаЛаб". Нагадаем, праект Kufar-in-Motion аб'яднае на сцэне ўдзельнікаў з розных краін. За час творчага форуму БДУ будзе створаны спектакль, які "пражыве" толькі адзін паказ", - расказалі арганізатары.

Таксама ў час XII Міжнароднага фестывалю студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар. БДУ-2015" пройдзе міждысцыплінарны праект - "Куфар_Пластылін". Ён аб'яднае на выставачных плошчах арыгінальныя маладзёжныя арт-работы: фота, відэа, перформансы, жывапіс, інсталяцыі.

Гран-пры "Вялікі Куфар" фестывалю па традыцыі будзе прысуджаны спектаклю, які набярэ найбольшую колькасць галасоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс