Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Jun 2015

Удзельнікі медыяфоруму ў Мінску абмяркуюць стратэгіі развіцця медыяпрасторы сваіх краін

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзельнікі медыяфоруму ў Мінску абмяркуюць стратэгіі развіцця медыяпрасторы сваіх краін. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Бузоўскі на X Беларускім міжнародным медыяфоруме "Партнёрства ў імя будучыні: спадчына Вялікай Перамогі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Галоўная задача медыяфоруму - гэта не дасягненне нейкіх лічбавых або колькасных паказчыкаў, а што больш важна - каласальны абмен інфармацыйнымі патокамі і ведамі. Сёння на медыяфоруме будуць абмяркоўвацца стратэгіі развіцця медыяпрасторы не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах", - сказаў Ігар Бузоўскі.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта таксама адзначыў, што ўзровень даверу беларускіх грамадзян да айчынных сродкаў масавай інфармацыі ўзрастае. "Але інфармацыя сёння выходзіць за межы любой дзяржавы, таму журналісты нясуць адказнасць не толькі перад грамадзянамі сваёй краіны, але і перад тымі дзяржавамі, з якімі знаходзяцца ў адзіным інфармацыйным патоку", звярнуў увагу ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі