Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Жнв 2018

Удзельнікі дзіцячага "Еўрабачання" розных гадоў далучыліся да акцыі БРСМ "У школу з добрым сэрцам"

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзельнікі міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне" розных гадоў падтрымалі рэспубліканскую дабрачынную акцыю БРСМ "У школу з добрым сэрцам", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэта традыцыйны праект саюза моладзі, накіраваны на аказанне адраснай сацыяльнай падтрымкі дзіцячым інтэрнатным установам, сем'ям, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю і адчуваюць цяжкасці пры падрыхтоўцы дзяцей да навучальнага года. Ва ўсіх буйных гандлёвых цэнтрах краіны да канца жніўня будуць працаваць пункты збору канцылярскіх і спартыўных прылад, вучэбных дапаможнікаў. Да 15 верасня сфарміраваныя падарункі адправяцца ў дзіцячыя дамы, сацыяльныя прытулкі, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання, а таксама іх атрымаюць дзеці са шматдзетных і няпоўных сем'яў.

Падтрымаць дабрачынны праект прыйшла Вольга Сацюк, якая ўпершыню прадставіла Беларусь на дзіцячым музычным конкурсе ў 2003 годзе. "Я пастаянна прымаю ўдзел у акцыях БРСМ у якасці валанцёра. Сёння мы дапамагаем падрыхтаваць дзяцей да школы. Мне хацелася б, каб мой падарунак спадабаўся дзіцяці, якое яго атрымае", - адзначыла Вольга Сацюк.

Хелена Мерааі, якая выходзіла на сцэну "Еўрабачання" ў 2017 годзе, таксама валанцёр са стажам. "Такія праекты збліжаюць людзей, гэта вопыт стасункаў, новыя эмоцыі, і сэрца на самай справе становіцца дабрэйшым", - сказала яна.

Група "Мята" - фіналісткі нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага "Еўрабачання-2018" - не толькі сталі ўдзельніцамі дабрачыннага праекта, але таксама выканалі для валанцёраў і арганізатараў сваю песню "Аднойчы", з якой яны штурмуюць музычны алімп у гэтым годзе.

Сакратар ЦК БРСМ Аляксандра Ганчарова дадала, што дабрачынная акцыя "У школу з добрым сэрцам" прадаўжаецца, у любы момант да яе могуць далучыцца ўсе жадаючыя. "Маленькай дапамогі не бывае, любую пакупку можна пакінуць у скарбонцы "Добрага сэрца": альбом, пенал або нават гумку. Прыемна, што з кожным годам колькасць удзельнікаў нашага праекта павялічваецца. А гэта значыць, што з іх дапамогай мы можам падарыць свята большай колькасці дзяцей", - падкрэсліла яна.

Валанцёрскі рух "Добрае сэрца" - адзін з вядучых напрамкаў дзейнасці БРСМ, ён аб'ядноўвае амаль 36 тыс. юнакоў і дзяўчат па ўсёй краіне. У іх ліку нямала працуючай моладзі. Перш за ўсё гэта сацыяльнае валанцёрства, калі актывісты саюза аказваюць адрасную дапамогу і сацыяльную падтрымку ветэранам вайны і працы, адзінокім пажылым людзям, дзецям-інвалідам і сіротам, дзецям з нядобранадзейных і апякунскіх сем'яў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі