Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Снж 2015

У Віцебску адкрываецца выстаўка ўнікальных рукавіц

8 снежня, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Пераднавагодняя выстаўка "Латышскія рукавіцы" адкрыецца ў віцебскай Ратушы 9 снежня і азнаёміць наведвальнікаў з унікальнымі этнаграфічнымі экзэмплярамі, што захоўваюць вязальныя традыцыі суседняй краіны. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў абласным краязнаўчым музеі.

У экспазіцыі, прадастаўленай консульствам Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску, сабраны 44 копіі этнаграфічных рукавіц канца XIX - пачатку XX стагоддзяў. У іх адлюстраваны традыцыі гістарычных рэгіёнаў Латвіі: Курземе, Відземе, Земгале, Латгале. Кожная пара расказвае пра сваю гісторыю, мае ўнікальны дызайн, спалучае шырокі спектр характэрных колераў, рысункаў і сімвалаў. Цяпер вядома амаль 5,5 тыс. узораў латышскіх рукавіц, ніводны з іх цалкам не паўтараецца.

Плануецца, што выстаўка "Латышскія рукавіцы" на працягу двух гадоў будзе падарожнічаць па пасольствах Латвіі і розных музеях усяго свету. Першым стала Латышскае прадстаўніцтва ў Бруселі ў снежні 2014 года. Пасля гэтага латышскія рукавіцы дэманстраваліся ў Чэхіі, Казахстане, Германіі, Японіі і іншых краінах. У Беларусі для прэзентацыі экспазіцыі выбраны Віцебск.

Для большасці латышоў гэты праект з'яўляецца крыніцай нацыянальнай гордасці, тлумачаць арганізатары, таму што ён аб'ядноўвае ў сабе культуру і гісторыю, традыцыі народа, з якімі будуць знаёміцца людзі па ўсім свеце.

Выстаўка будзе працаваць у Ратушы (вул. Леніна, 36) з 9 снежня бягучага года па 16 студзеня 2016-га.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі