Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Кст 2023

У Вялікім тэатры Беларусі ўпершыню пройдзе канцэрт лаўрэатаў Міжнароднага конкурсу імя Чайкоўскага

У Вялікім тэатры Беларусі ўпершыню пройдзе канцэрт лаўрэатаў Міжнароднага конкурсу імя Чайкоўскага
Фота з архiва

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Вялікім тэатры Беларусі 8 снежня ўпершыню пройдзе канцэрт лаўрэатаў аднаго з самых прэстыжных конкурсаў свету - Міжнароднага конкурсу імя П.І.Чайкоўскага, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

Да 24-й гадавіны стварэння Саюзнай дзяржавы ў Вялікім тэатры Беларусі пройдзе канцэрт лаўрэатаў XVII Міжнароднага конкурсу імя П.І.Чайкоўскага.

Міжнародны конкурс імя П.І.Чайкоўскага з'яўляецца буйнейшай падзеяй у свеце класічнай музыкі. Конкурс праходзіць раз у чатыры гады. Першы адбыўся ў 1958 годзе па дзвюх спецыяльнасцях - "фартэпіяна" і "скрыпка". У 1962 годзе да іх была дабаўлена спецыяльнасць "віяланчэль". Катэгорыя "сольныя спевы" з'явілася на трэцім конкурсе - у 1966-м. У 2011 годзе конкурс упершыню прайшоў у двух гарадах - Маскве і Санкт-Пецярбургу. Таксама на XIV конкурсе была ўпершыню праведзена анлайн-трансляцыя праслухоўванняў. У 2015 годзе юбілейны XV конкурс быў прымеркаваны да 175-годдзя з дня нараджэння Пятра Чайкоўскага. У 2019 годзе ў конкурсу з'явілася яшчэ дзве спецыяльнасці - "медныя духавыя інструменты" і "драўляныя духавыя інструменты". У 2023 годзе конкурсу споўнілася 65 гадоў.

Усяго на ўдзел у XVII Міжнародным конкурсе імя П.І.Чайкоўскага, які прайшоў у Пецярбургу летам гэтага года, было пададзена 742 заяўкі з 41 краіны.

Уладальніцай бронзавага медаля - трэцяга месца конкурсу стала маладая беларуская спявачка Альбіна Тонкіх (сапрана), вучаніца народнай артысткі Беларусі, салісткі оперы Вялікага тэатра Ніны Шарубінай (студэнты Ніны Уладзіміраўны з'яўляюцца лаўрэатамі і дыпламантамі многіх міжнародных конкурсаў і фестываляў; сярод яе выпускнікоў - салісткі беларускага Вялікага Настасся Храпіцкая і Вольга Маліноўская.) Якраз 8 снежня гледачы беларускага Вялікага змогуць пачуць Альбіну Тонкіх у канцэрце лаўрэатаў XVII Міжнароднага конкурсу імя П.І.Чайкоўскага. У Мінску такі канцэрт праводзіцца ўпершыню.

Таксама ў Мінск прыедуць маладыя таленавітыя артысты: лаўрэат III прэміі Леў Жураўскі (кларнет), лаўрэат III прэміі Ілья Папаян (фартэпіяна), лаўрэат II прэміі Ганна Камарова (флейта), лаўрэат II прэміі Равіль Іслямаў (скрыпка) і інш.

На сцэне будзе сімфанічны аркестр Вялікага тэатра Беларусі. У якасці спецыяльнага госця ў гэты вечар запрошаны народны артыст Расійскай Федэрацыі Сяргей Ралдугін - адзін з найбольш вядомых рускіх віяланчэлістаў, уладальнік мноства ганаровых узнагарод, дырыжор, мастацкі кіраўнік створанага па яго ініцыятыве Санкт-Пецярбургскага дома музыкі, прафесар. У красавіку гэтага года ён ужо выступаў у Вялікім - яго віртуозную ігру можна было пачуць на канцэрце да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі і ў гонар 150-годдзя Сяргея Рахманінава

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі