Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Крс 2020

У суботніку прынялі ўдзел каля 2,3 млн беларусаў, пералічана Br8,7 млн

У суботніку прынялі ўдзел каля 2,3 млн беларусаў, пералічана Br8,7 млн

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У рэспубліканскім суботніку, паводле папярэдніх даных, прынялі ўдзел 2,3 млн беларусаў, сабрана каля  Br8,7 млн, паведаміў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння жыхары краіны актыўна прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку. Усяго, паводле папярэдніх даных, удзельнічалі каля 2,3 млн чалавек. Яны працавалі ў розных месцах, займаліся прывядзеннем у парадак населеных пунктаў, добраўпарадкаваннем, пасадкай лесу. Усяго сабрана і пералічана каля Br8,7 млн", - адзначыў Уладзімір Кухараў.

Віцэ-прэм'ер нагадаў, што 50 працэнтаў сабраных грошай застаецца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама. Яны будуць накіраваны на добраўпарадкаванне населеных пунктаў, месцаў пахаванняў, дзіцячых лагераў. Яшчэ 50 працэнтаў пойдзе на будаўнічыя работы ў Нацыянальным мастацкім музеі і рэканструкцыю комплексу на месцы спаленай вёскі Ала ў Светлагорскім раёне.

Уладзімір Кухараў лічыць, што суботнік стаў добрай традыцыяй, якая дазваляе бачыць вынікі сваёй працы, таму людзі актыўна ў ім удзельнічаюць. "Гэта ўсё робіцца для таго, каб кожны ўнёс свой пасільны ўклад у развіццё і добраўпарадкаванне мясцін, дзе ён пражывае. Гэта, вядома, людзей стымулюе да таго, што традыцыю трэба прадаўжаць", - сказаў ён.

Урад таксама далучыўся сёння да суботніка, прэм'ер-міністр Сяргей Румас разам з віцэ-прэм'ерамі і супрацоўнікамі Апарата Савета Міністраў высадзілі лес у Капыльскім раёне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі