Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Май 2015

У Савеце ААН па правах чалавека адзначылі дасягнуты Беларуссю прагрэс у сацыяльна-эканамічнай сферы

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Беларусі на чале з намеснікам міністра замежных спраў Валянцінам Рыбаковым прыняла ўдзел у 22-й сесіі Рабочай групы па ўніверсальным перыядычным аглядзе (УПА) у Савеце ААН па правах чалавека ў Жэневе ў час праходжання Беларуссю другога цыкла УПА. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

Валянцін Рыбакоў прадставіў нацыянальны даклад, адзначыўшы, што ён быў падрыхтаваны ў цесным партнёрстве з грамадскімі аб'яднаннямі Беларусі. Напісанню даклада папярэднічалі чатыры раўнды нацыянальных кансультацый, у якіх разам з прадстаўнікамі дзяржорганаў прынялі ўдзел прадстаўнікі больш як 50 беларускіх грамадскіх аб'яднанняў, дзейнасць якіх звязана з тэматыкай правоў чалавека. "У дыскусіі па УПА Беларусі прынялі ўдзел 100 дзяржаў - членаў ААН, якія адзначылі дасягнуты нашай краінай прагрэс у сферы выканання рэкамендацый першага цыкла УПА, у першую чаргу ў сацыяльна-эканамічнай сферы, датэрміновае дасягненне Беларуссю мэт развіцця тысячагоддзя, а таксама ўмацаванне супрацоўніцтва Беларусі з праваабарончымі механізмамі ААН, уключаючы дагаворныя органы і спецпрацэдуры, актыўную сумесную дзейнасць з Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека", - адзначылі ў прэс-службе.

УПА - механізм, створаны ў мэтах агляду сітуацыі з правамі чалавека ва ўсіх краінах свету без выключэння, а таксама ступені рэалізацыі дзяржавамі ўсяго спектра правоў чалавека - эканамічных, палітычных, сацыяльных, грамадзянскіх і культурных. Краіны праходзяць агляд адзін раз у чатыры з паловай года. Першы цыкл УПА Беларусь прайшла ў маі 2010 года.

У ходзе 22-й сесіі Рабочай групы па ўніверсальным перыядычным аглядзе ў Савеце ААН па правах чалавека, якая праходзіць у Жэневе з 4 па 15 мая, другі цыкл УПА таксама пройдуць Андора, Балгарыя, Гандурас, Ліберыя, Лівія, Малаві, Манголія, Мальдыўскія астравы, Маршалавы астравы, Панама, ЗША, Харватыя, Ямайка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі