Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Ліс 2022

У рытме танга і джайва: фестываль па бальных танцах Gomel Open пройдзе 12 лістапада

У рытме танга і джайва: фестываль па бальных танцах Gomel Open пройдзе 12 лістапада
Фота з архiва

10 лістапада, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Адкрыты танцавальны фестываль па бальных танцах Gomel Open пройдзе 12 лістапада, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Танцавальныя баталіі ў рытме танга і ча-ча-ча адбудуцца ў спартыўным комплексе "Лакаматыў" Гомеля. На фестывалі сустрэнуцца лепшыя бальныя пары Беларусі і Расіі. Харэаграфічны форум аб'яднае прадстаўнікоў каля 30 танцавальных арганізацый і клубаў.

На паркет выйдуць удзельнікі ў 55 розных узроставых і класіфікацыйных групах. Самым малодшым з іх толькі споўнілася 4 гады. Гэта артыстычныя малышы, якія робяць першыя крокі ў гэтым відзе танцавальнага мастацтва. Самыя дарослыя - старэйшыя за 40 гадоў, для якіх бальныя танцы сталі спосабам і стылем жыцця.

Фестываль пройдзе ў чатыры аддзяленні. Гледачам і членам журы будуць прадстаўлены еўрапейская (павольны вальс, танга, венскі вальс, факстрот, квікстэп) і лацінаамерыканская (ча-ча-ча, самба, румба, пасадобль, джайв) праграммы.

Фішка вячэрняга аддзялення - паказальныя выступленні прызёраў чэмпіянатаў і кубкаў Расіі, віцэ-чэмпіёнаў Масквы па еўрапейскіх танцах Івана Варфаламеева і Яны Машаровай.

Фестываль праводзіцца пад эгідай Гомельскага гарвыканкама. Арганізатары - Гарадскі цэнтр культуры і Гомельская абласная федэрацыя спартыўнага танца.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі