Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Чэр 2015

У праслухоўванні для ўдзелу ў нацыянальным туры дзіцячага "Еўрабачання-2015" прыме ўдзел 41 прэтэндэнт

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У праслухоўванні для ўдзелу ў нацыянальным туры дзіцячага "Еўрабачання-2015" прыме ўдзел 41 прэтэндэнт, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, якая з'яўляецца арганізатарам нацыянальнага адборачнага тура.

Праслухоўванне для ўдзелу ў Нацыянальным адборачным туры дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2015" пачнецца 26 чэрвеня ў 12.00 у студыі гуказапісу медыяхолдынга. Адбор удзельнікаў праводзіўся ў адпаведнасці з палажэннем, распрацаваным арганізатарам, і правіламі конкурсу, устаноўленымі Еўрапейскім вяшчальным саюзам.

"У гэтым годзе арганізатары дапусцілі да праслухоўвання ўсіх прэтэндэнтаў, чые заяўкі былі аформлены ў адпаведнасці з патрабаваннямі, указанымі ў палажэнні, а гэта - 41 удзельнік. Сярод прэтэндэнтаў - як сольныя выканаўцы, так і калектывы", - растлумачылі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Праслухоўванне будзе праходзіць у рэжыме жывога гуку ў суправаджэнні музыкі і (або) фанаграмы, запісанай без вакалаў любога віду або якіх-небудзь вакальных імітацый. Па выніках праслухоўвання прафесійнае журы вызначыць ад сямі да дзесяці канкурсантаў для ўдзелу ў фінале.

Імёны фіналістаў Нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2015" будуць аб'яўлены 26 чэрвеня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" у час выпуску "Навін" у 19.00. Пасля выхаду сюжэту спіс будзе апублікаваны на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі.

Фінальнае шоу ў форме гала-канцэрта ў прамым эфіры на тэлеканале "Беларусь 1" запланавана на 21 жніўня. Пераможца Нацыянальнага адборачнага тура прадставіць Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні-2015" у лістападзе бягучага года ў Сафіі (Балгарыя).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі