Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Кст 2020

У Полацку знайшлі чарговыя старажытныя артэфакты

У Полацку знайшлі чарговыя старажытныя артэфакты
Фота з instagram-акаўнта старшыні Полацкага райвыканкама Ігара Марковіча

23 кастрычніка, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. У Полацку знайшлі фрагменты шкляных бранзалетаў, пярсцёнак і іншыя прадметы, як мяркуецца, XII-XIII стагоддзяў. Аб гэтым праінфармаваў у сваім Instagram-акаўнце старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч, паведамляе БЕЛТА.

"На тэрыторыі Верхняга замка ў час зямельных работ знойдзены фрагменты шкляных бранзалетаў, пярсцёнак і іншыя знаходкі, як мяркуецца, XII-XIII стагоддзяў. Знойдзеныя прадметы ўяўляюць сабой навуковую каштоўнасць, яны дадуць магчымасць атрымаць дадатковыя звесткі аб гісторыі нашага старажытнага Полацка", - адзначыў у сацсетцы кіраўнік раёна.

У Полацку на тэрыторыі Верхняга замка з лістапада 2019 года ідзе маштабная будоўля. У будынках былога бальнічнага гарадка ў 2021 годзе збіраюцца размясціць Полацкае кадэцкае вучылішча. За будаўнічымі работамі ў гістарычным цэнтры горада вядуць нагляд археолагі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі