Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Кст 2020

У Полацку на фестывалі "Званы Сафіі" прагучаць шэдэўры сусветнай музыкі

У Полацку на фестывалі

5 кастрычніка, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. XXV Міжнародны фестываль арганнай музыкі "Званы Сафіі" пройдзе з 18 кастрычніка па 8 лістапада ў Полацку, паведамілі БЕЛТА ў музеі гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора.

Арганізатары падрыхтавалі праграму з пяці канцэртаў у выкананні беларускіх і расійскага музыкантаў. У зале Сафійскага сабора ўверцюрай да фестывалю 18 кастрычніка стане выступленне арганіста Аляксея Шмітава (Расія). У яго выкананні прагучаць уласныя творы, а таксама Крэбса, Баха і Відара.

Канцэрт адкрыцця фестывалю пройдзе 25 кастрычніка і будзе прысвечаны 335-годдзю з дня нараджэння вядомага кампазітара Георга Фрыдрыха Гендэля. У гэты дзень выступяць арганістка Сафійскага сабора Ксенія Пагарэлая, Вікторыя Бабенка (скрыпка), Тамара Рэмез (сапрана) і камерны аркестр "Еўропа-цэнтр" пад кіраўніцтвам Раіля Садыкава. Музычны вечар 1 лістапада прысвецяць памяці беларускага кампазітара выкладчыка Ганны Кароткінай. На канцэрце прагучаць яе творы на аргане і скрыпцы. Камерную музыку эпохі барока падораць слухачам 5 лістапада камерны хор Гомельскай абласной філармоніі, Ксенія Пагарэлая і аркестр "Еўропа-цэнтр".

Фіналам форуму стане канцэрт арганнай музыкі 8 лістапада з удзелам Кацярыны Івановай, Ксеніі Пагарэлай, а таксама Глеба Якушава (дудук).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі