Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Сак 2023

У Індыі стартуе чэмпіянат свету па боксе сярод жанчын з удзелам беларусак

У Індыі стартуе чэмпіянат свету па боксе сярод жанчын з удзелам беларусак
Фота Pexels

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталіцы Індыі Нью-Дэлі стартуе 13-ы чэмпіянат свету па боксе сярод жанчын з удзелам беларускіх спартсменак, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Галоўныя спаборніцтвы сезона сабралі больш за 300 дзяўчат з 65 краін, у тым ліку 6 спартсменак з Беларусі. Прадстаўляць нашу краіну будуць Яна Бурым (вагавая катэгорыя да 50 кг), Юлія Апанасовіч (да 52 кг), Ала Івашкевіч (да 60 кг), Арына Данільчык (да 66 кг), Аліна Вебер (да 75 кг) і Вікторыя Кебікава (да 81 кг). Дзякуючы рашэнню Міжнароднай баксёрскай асацыяцыі (IBA) зборная Беларусі выступіць на сусветным першынстве пад нацыянальным сцягам.

Усяго на чэмпіянаце свету па боксе сярод жанчын будзе разыграна 12 камплектаў медалёў. У праграме спаборніцтваў з 16 па 23 сакавіка - адборачныя паядынкі, якія будуць праходзіць у рамках ранішняй і вячэрняй сесій. Паўфіналы турніру адбудуцца 25 сакавіка, фіналы пройдуць на наступны дзень.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі